падпо́лле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. падпо́лле
Р. падпо́лля
Д. падпо́ллю
В. падпо́лле
Т. падпо́ллем
М. падпо́ллі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падпо́лле, -я, н.

1. Памяшканне пад падлогай, падвал.

Засыпаць бульбу ў п.

2. Арганізацыя, грамадскія групы, якія дзейнічаюць тайна ад улад, а таксама сама дзейнасць у такіх арганізацыях, групах.

Рэвалюцыйнае п.

Ісці ў п.

|| прым. падпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падпо́лле ср., полит. подпо́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпо́лле, ‑я, н.

1. Памяшканне пад падлогаю; падвал. Пахла саладкаватай прэллю — якраз пасярод хаты ляжала выграбеная з падполля бульба з доўгімі белымі расткамі. Навуменка.

2. Дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна, ва ўмовах строгай канспірацыі, а таксама жыццё ў такіх умовах каго‑н., хто змагаецца супраць улад. У памяці паўставала то адно, то другое і перад усім — вайна, падполле ў час нямецкай акупацыі. Карпаў. У часы буржуазнай Польшчы камуністы працавалі ў глыбокім падполлі. Карпюк. // зб. Людзі, якія працуюць у такіх умовах, вядуць канспіратыўную работу. У час сакавіцкага правалу Мінскага падполля сям’я Амельянюкоў схавалася ў знаёмых людзей. «Звязда». Край мой, край Лясістых пушчаў, Балатоў і поля, Захаваў ты ў сваіх гушчах Нашае падполле. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подпо́лье ср.

1. (помещение под полом) падпо́лле, -лля ср.; падпамо́сце, -ця ср.; (погреб) склеп, род. скле́па м.; (подвал) сутарэ́нне, -ння ср.;

2. полит. падпо́лле, -лля ср.;

рабо́тать в подпо́лье працава́ць у падпо́ллі;

уходи́ть в подпо́лье ісці́ ў падпо́лле;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узаемавы́ручка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

Узаемная выручка. Падполле зводзіць разам розных людзей. Потым яны на ўсё жыццё застаюцца сябрамі. Узаемавыручка і сяброўства — залаты закон падполля. Дзенісевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падпо́льшчык ’той, хто працуе ва ўмовах падполля’. Да падполле ’дзейнасць, накіраваная супраць улад, якая праходзіць тайна’ < пол (гл.). Калька (або запазычанне) рус. подпо́льщик (Крукоўскі, Уплыў, III). Аналагічна падпо́льшчыца < рус. подпо́льщица.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́янка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм.

1. Дробна прасеяная мука. Аржаная сеянка.

2. Тое, што і сеянец. К канцу мая расада Аксінні абагнала сеянку Палікарпаўны. Кулакоўскі.

3. Насенне, клубні, прызначаныя для пасеву. [Маці:] — А потым перабрала бульбу. Сеянку ў пограб, а тую, што есці, — у падполле. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мужне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Дасягаць поўнага фізічнага развіцця; рабіцца дарослым, сталым. На той гары шумлівая дзятва .. расла, мужнела. Ваданосаў.

2. перан. Накапляць сілы; развівацца. Расло і мужнела ў барацьбе камсамольскае падполле. □ Добрая палова выкладчыкаў была тут калісьці студэнтамі, разам з універсітэтам станавілася на ногі і мужнела. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дпол м., обл. падпо́лле, -лля ср.; падпамо́сце, -ця ср.; (погреб) склеп, род. скле́па м.;

в по́дполе пад падло́гай (у падпамо́сці);

в по́дпол пад падло́гу (у падпамо́сце).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)