падпе́рці, падапру́, падапрэ́ш, падапрэ́; падапро́м, падапраце́, падапру́ць; падпёр, -пе́рла; падапры́; -пёрты; зак.
1. чым, што. Паставіць падпорку для падтрымкі чаго-н., падтрымаць чым-н.
2. асаб. і безас. Пра наступленне крайняй неабходнасці (разм.).
Такая нявыкрутка падперла.
|| незак. падпіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падпе́рці
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
падапру́ |
падапро́м |
| 2-я ас. |
падапрэ́ш |
падапраце́ |
| 3-я ас. |
падапрэ́ |
падапру́ць |
| Прошлы час |
| м. |
падпё́р |
падпе́рлі |
| ж. |
падпе́рла |
| н. |
падпе́рла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
падапры́ |
падапры́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
падпё́ршы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
падпе́рці сов., в разн. знач. подпере́ть;
п. сцяну́ — подпере́ть сте́ну;
п. руко́й галаву́ — подпере́ть руко́й го́лову;
ра́птам як падапрэ́ пад лы́жачкай — безл. вдруг как подопрёт под ло́жечкой
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпе́рці, падапру, падапрэш, падапрэ, падапром, падапраце; пр. падпёр, ‑перла; зак.
1. што. Паставіць падпорку (падпоркі) пад што‑н., падтрымаць што‑н. чым‑н. Падперці сцяну. Падперці дзверы. □ Мы пабывалі ў раёне старога Парыжа.. У адным з дамоў апошні паверх .. адвальваецца, і таму яго падперлі доўгім надточаным бервяном. Філімонаў. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Якімовіч. // Падставіць руку, далонь, каб можна было схіліць на іх галаву, твар і пад. Бабка падперла рукамі шчокі і пачала смяяцца. Колас. // Уперціся рукамі ў бакі. — На брыгадзірстве тваім свет клічам сышоўся? — падперла рукі ў бокі жонка. — А як усе людзі, не хочаш працаваць? Б. Стральцоў. // перан. Падтрымаць сабой што‑н. Па суседству з маім домам сталі новыя [дамы], сучасныя ў сэнсе архітэктуры. Яны падперлі яго сваімі плячыма і, як гавораць спецыяліст, уключылі ў адзін ансамбль. Навуменка.
2. Надавіць, націснуць. Хамут падпёр каню пад самае горла. // Разм. Аб прыступе якога-небудзь болю, кашлю і пад. Нечаканая бяда навалілася на Лявона.. Нешта падперла пад бакі, сціснула грудзі, твар увесь смыліць. Ермаловіч. // перан. Разм. Прымусіць неадкладна ўзяцца за якую‑н. працу, выкананне або ажыццяўленне чаго‑н. тэрмінова наспеўшага. [Вяржбіцкі:] — А Клікаў — прайдзісвет. І лізаблюд. Прадасць і выменяе, Калі нявыкрутка падапрэ. Савіцкі. — А цяпер жа і сена, і жніво падперла! — успомніў.. [Алесь] словы Лены. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подпере́ть сов. падпе́рці;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падперці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падперці (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпіра́ць несов., в разн. знач. подпира́ть; см. падпе́рці
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падпіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падперціся.
2. Зал. да падпіраць (гл. падперці ў 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)