падперці, падапру, падапрэш, падапрэ, падапром, падапраце; пр. падпёр, ‑перла; зак.
1. што. Паставіць падпорку (падпоркі) пад што‑н., падтрымаць што‑н. чым‑н. Падперці сцяну. Падперці дзверы. ▪ Мы пабывалі ў раёне старога Парыжа.. У адным з дамоў апошні паверх .. адвальваецца, і таму яго падперлі доўгім надточаным бервяном. Філімонаў. Бацька свой воз падпёр плячом і аб’ехаў паварот, а сын пашкадаваў сілы траціць. Якімовіч. // Падставіць руку, далонь, каб можна было схіліць на іх галаву, твар і пад. Бабка падперла рукамі шчокі і пачала смяяцца. Колас. // Уперціся рукамі ў бакі. — На брыгадзірстве тваім свет клічам сышоўся? — падперла рукі ў бокі жонка. — А як усе людзі, не хочаш працаваць? Б. Стральцоў. // перан. Падтрымаць сабой што‑н. Па суседству з маім домам сталі новыя [дамы], сучасныя ў сэнсе архітэктуры. Яны падперлі яго сваімі плячыма і, як гавораць спецыяліст, уключылі ў адзін ансамбль. Навуменка.
2. Надавіць, націснуць. Хамут падпёр каню пад самае горла. // Разм. Аб прыступе якога-небудзь болю, кашлю і пад. Нечаканая бяда навалілася на Лявона.. Нешта падперла пад бакі, сціснула грудзі, твар увесь смыліць. Ермаловіч. // перан. Разм. Прымусіць неадкладна ўзяцца за якую‑н. працу, выкананне або ажыццяўленне чаго‑н. тэрмінова наспеўшага. [Вяржбіцкі:] — А Клікаў — прайдзісвет. І лізаблюд. Прадасць і выменяе, Калі нявыкрутка падапрэ. Савіцкі. — А цяпер жа і сена, і жніво падперла! — успомніў.. [Алесь] словы Лены. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)