падо́нкі

‘рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. падо́нкі
Р. падо́нкаў
Д. падо́нкам
В. падо́нкі
Т. падо́нкамі
М. падо́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падо́нкі, -аў, адз. падо́нак, -нка, м.

1. Рэшткі вадкасці на дне разам з асадкам.

Выліць п. з балеі.

2. перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства (пагард.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падо́нкі, -каў

1. ед. нет подо́нки;

вы́ліць п. — вы́лить подо́нки;

2. (ед. падо́нак, -нка м.) перен., презр. подо́нки, отре́бье ср.;

п. грама́дства — подо́нки о́бщества

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́нкі, ‑аў; адз. падонак, ‑нка, м.

1. адз. няма. Рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны.

2. перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства. [Завербаваныя] былі выпадковыя людзі, розныя падонкі, якія трапілі ў рады Чырвонай Арміі, ратуючыся ад суда і следства, ім было ўсё роўна, каму служыць, абы толькі не сядзець за калючым дротам і не галадаць... Машара. Рэакцыя Іры была зусім нечаканая. Яна паглядзела на брата зняважліва і на поўны голас, пры маці, сказала: — Падонак ты! Што ты разумееш? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падо́нкі ’рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны; дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства’. Суфіксальнае вытворнае ад *падонны < дно (гл.) з Суф. ‑к‑. Другое значэнне — семантычная калька рус. подо́нки.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буза́

падонкі;пітво’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. буза́
Р. бузы́
Д. бузе́
В. бузу́
Т. бузо́й
бузо́ю
М. бузе́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падо́нак

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падо́нак падо́нкі
Р. падо́нка падо́нкаў
Д. падо́нку падо́нкам
В. падо́нка падо́нкаў
Т. падо́нкам падо́нкамі
М. падо́нку падо́нках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

подо́нки

1. падо́нкі, -каў ед. нет; буза́, -зы́ ж.;

2. перен., презр. падо́нкі, -каў, ед. падо́нак, -нка м.;

подо́нки о́бщества падо́нкі грама́дства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падо́нак,

гл. падонкі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юра́га, ‑і, ДМ ‑разе, ж.

Разм. Падонкі канаплянага алею. Алей кончыўся, засталася адна юрага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)