паднача́ліцца, -юся, -ішся, -іцца; зак.

Стаць падуладным, падпарадкавацца.

П. загаду.

П. ўладзе.

|| незак. паднача́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. паднача́ленне, -я, н. і паднача́льванне, -я, н.

Знаходзіцца ў падначаленні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднача́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднача́люся паднача́лімся
2-я ас. паднача́лішся паднача́ліцеся
3-я ас. паднача́ліцца паднача́ляцца
Прошлы час
м. паднача́ліўся паднача́ліліся
ж. паднача́лілася
н. паднача́лілася
Дзеепрыслоўе
прош. час паднача́ліўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паднача́ліцца сов. подчини́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паднача́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Стаць падуладным; падпарадкавацца. [Тоўхарт] тлумачыў Эльзе пра ўсё, што траплялася на дарозе, і ёй было прыемна падначаліцца ўладзе свайго мужа. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднача́львацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падначаліцца.

2. Зал. да падначальваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднача́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падначаліць і стан паводле знач. дзеясл. падначаліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпара́дкавацца, -куюся, -куешся, -куецца; -куйся; зак. і незак.

Стаць (быць) у залежнасці ад каго-, чаго-н., падначаліцца (падначальвацца) каму-, чаму-н.

П. загаду.

|| незак. падпарадко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падпара́дкаванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подчини́ться

1. (покориться) пакары́цца, скары́цца;

2. (прийти в повиновение) падпара́дкавацца; (стать в непосредственное ведение — по службе, работе — ещё) паднача́ліцца; паслу́хацца (каго), паслу́хаць (каго); см. подчиня́ться;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпара́дкавацца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; зак. і незак.

1. Апынуцца (быць) у залежнасці, пад уладай каго‑, чаго‑н., падначаліцца (падпачальвацца) каму‑н.; паслухацца (слухацца) каго‑н. Станіслаў Вярбіцкі поўнасцю падпарадкаваўся новаму механіку і без яго загаду сам ні за што не браўся. Чарнышэвіч. [Камендант:] — Я — салдат і падпарадкуюся толькі свайму камандаванню. Грахоўскі. Скінуўшы шынель, [Грушэўскі] расставіў студэнтаў і запрапанаваў заспяваць ужо вядомую песню. У яго было столькі ўпэўненасці, што студэнты падпарадкаваліся. Карпюк.

2. Зрабіць (рабіць) што‑н. пад уздзеяннем чаго‑н., у адпаведнасці з чым‑н. Падпарадкаваўшыся позняму часу, я неўзабаве лёг спаць, але сон не прыходзіў. Ракітны. Дзейнасць [Саўкі] болей падпарадкуецца натхненню, чым папярэдняй прадуманасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)