падмуро́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падмуро́ўка падмуро́ўкі
Р. падмуро́ўкі падмуро́вак
Д. падмуро́ўцы падмуро́ўкам
В. падмуро́ўку падмуро́ўкі
Т. падмуро́ўкай
падмуро́ўкаю
падмуро́ўкамі
М. падмуро́ўцы падмуро́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падмуро́ўка ж.

1. (действие) кла́дка фунда́мента;

2. см. падму́рак

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмуро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмуроўваць — падмураваць.

2. Тое, што і падмурак (у 1 знач.). Не было яшчэ падмуроўкі, і сцены стаялі на тоўстых, кароткіх палях. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подмуро́вка ж.

1. (действие) падмуро́ўванне, -ння ср., падмуро́ўка, -кі ж.;

2. (фундамент) падмуро́ўка, -кі ж., падму́рак, -рка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Падму́рак ’каменная або цагляная кладка пад чым-н.; фундамент’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), подму́рок ’тс’ (ТС), ’невялікая прыбудова да адрыны’ (Шушк.), падмуро́вак ’падмурак’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.), падмуро́ўка ’тс’ (Касп., Янк., Жд. 2, Сл. ПЗБ), ’выступ каля печы’ (Мат. Гом.). Запазычанне з польск. podmurek, podmurówka, дзе яны з’яўляюцца дэрыватамі ад podmurować ’падвесці каменны (цагляны) фундамент’. Гл. таксама мур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)