падме́рзнуць
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
падме́рзне |
падме́рзнуць |
| Прошлы час |
| м. |
падмё́рз |
падме́рзлі |
| ж. |
падме́рзла |
| н. |
падме́рзла |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
падмё́рзшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.
1. Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.
Балота падмерзла.
На дварэ падмерзла (безас.).
2. Крыху сапсавацца ад марозу.
Яблыкі падмерзлі.
|| незак. падмярза́ць, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падме́рзнуць сов. подмёрзнуть;
лу́жыны ~злі — лу́жи подмёрзли;
фрукто́выя дрэ́вы ~злі — фрукто́вые дере́вья подмёрзли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падме́рзнуць, ‑не; пр. падмёрз, ‑мерзла; зак.
Крыху, злёгку замерзнуць, зрабіцца цвёрдым ад марозу. — А марозік патрэбен ужо. Хоць бы балота падмерзла трохі, — сказаў Кастусь. Шахавец. / у безас. ужыв. На дварэ падмерзла. // Папсавацца ад нізкай тэмпературы. Падмерзлі яблыкі. □ Падмерзла кволая атава, Каліны свецяцца кусты... Матэвушаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмярза́ць гл. падмерзнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
подмёрзнуть сов. падме́рзнуць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падмярза́ць несов. подмерза́ть; см. падме́рзнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падмярза́ць, ‑ае.
Незак. да падмерзнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыме́рзнуць, -ну, -неш, -не; -ёрз, -е́рзла; -ні́; зак.
1. Прыліпнуць пад уздзеяннем марозу.
Дошка прымерзла да зямлі.
2. Крыху змерзнуць, падмерзнуць.
Фруктовыя дрэвы прымерзлі.
|| незак. прымярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прымярза́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Змучыўшыся, страціць свежасць; схуднець. Сілу ўсю сваю аддаў на пана І змарнеў, нібы трава, стары. Смагаровіч. За якую-небудзь гадзіну твар урача змарнеў так, нібы ён цяжка перахварэў і нядаўна ўстаў са шпітальнага ложка. Алешка. // Спыніць развіццё, рост; зачахнуць, звяць (пра расліны). Калі на няшчасце раннія каліўцы падмерзнуць ці па якой прычыне змарнеюць, то застанецца надзея яшчэ на познія каліўцы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)