падме́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падме́н падме́ны
Р. падме́ну падме́наў
Д. падме́ну падме́нам
В. падме́н падме́ны
Т. падме́нам падме́намі
М. падме́не падме́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падме́н, -ну м. подме́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падме́н, ‑у, м.

Тое, што і падмена. Цяпер, на падмен бацьку і дзядзьку, я чытаю ўголас дома і на вячорках, моладзі і мужчынам. Брыль. Запелі над вёскаю новаю Піянеры — падмен камсамолу. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падме́н і падме́на гл. падмяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак.

1. каго-што. Тайна, непрыкметна або незнарок замяніць другім; перайначыць нейкім чынам.

П. кнігу.

П. шапку.

Хлопца нібы падмянілі: стаў зусім іншы (перан.).

2. што. Напоўніць іншым зместам.

П. шчырую размову выкрыкамі.

3. каго (што). Замяніць на кароткі час (разм.).

П. вартавога.

|| незак. падме́ньваць, -аю, -аеш, -ае і падмяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. падме́на, -ы, ж. і падме́н, -у, м.

|| прым. падме́нны, -ая, -ае (да 3 знач.).

П. пастух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подме́н падме́н, -ну м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падме́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. падме́на падме́ны
Р. падме́ны падме́н
Д. падме́не падме́нам
В. падме́ну падме́ны
Т. падме́най
падме́наю
падме́намі
М. падме́не падме́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)