падмацава́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
падмацава́нне |
| Р. |
падмацава́ння |
| Д. |
падмацава́нню |
| В. |
падмацава́нне |
| Т. |
падмацава́ннем |
| М. |
падмацава́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падмацава́нне, -я, н.
1. гл. падмацаваць.
2. мн. -і, -яў. Тое, што падмацоўвае, служыць дапамогай, падтрымкай (пераважна пра дадатковыя людскія рэзервы).
Прыбылі свежыя падмацаванні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падмацава́нне ср., в разн. знач. подкрепле́ние;
п. ду́мкі фа́ктамі — подкрепле́ние мы́сли фа́ктами;
адпра́віць п. на фронт — отпра́вить подкрепле́ние на фронт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падмацава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмацаваць.
2. Разм. Тое, што падмацоўвае сілы, надае бадзёрасці. Шмат было і такіх [дзяцей], для каго.. кубак кавы і лустачка хлеба былі адзіным падмацаваннем. Брыль.
3. Воінская часць, атрад для падтрымкі другіх войск. — Перадайце ў штаб, каб далі падмацаванне,.. — крыкнуў маёр сувязному са штаба дывізіі. Няхай. / Пра групу людзей для падтрымкі, дапамогі каму‑н. — Адкуль з’явіліся гэтыя маладыя людзі? — працёршы акуляры, смяшліва ўтаропіўся Юрка на Люсю і Гошку. — Падмацаванне нам? Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Умацаваць дадаткова.
П. плот падпоркамі.
П. думку фактамі (перан.).
2. каго (што). Накарміць для надання сілы.
П. дойных кароў буракамі.
|| незак. падмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падмацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся (да 2 знач.); незак. падмацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падмацава́нне, -я, н. і падмацо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дадушы́, выкл. (разм.).
Ужыв. як падмацаванне пры запэўніванні каго-н. у чым-н., па знач. блізкае да слова «далібог».
Д., гэта праўда.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пасі́лак ’дапамога’, ’падмацаванне’ (Нас., Яруш.)., ст.-бел. посилокъ (1560 г.) ’тс’, ’прыём ежы’ запазычана са ст.-польск. posiłek ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 186). Сюды ж пасілка ’дапамога’ (Касп.). Аналагічна бел. пасіліцца ’падсілкавацца’ (Яруш.) з польск. posilić się ’тс’, павіляць ’падмацоўваць’ з posilać ’тс’, ^сілкаванне, посілкуваньня ’падмацаванне’ (Нас., Яруш., Бяльк.) з польск. posiłkowanie ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
подкрепле́ние
1. (действие) падмацава́нне, -ння ср., падмацо́ўванне, -ння ср.;
2. (едой и т. п.) падсілкава́нне, -ння ср.; падсілко́ўванне, -ння ср., см. подкрепля́ть;
3. воен. падмацава́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
падсілкава́нне, ‑я, н.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсілкаваць.
2. Тое, што падсілкоўвае, дае сілу, бадзёрасць; падмацаванне. У пакоі мы забавіліся нядоўга: паклалі пад падушкі партфелі. З дарогі памыліся і заспяшаліся шукаць падсілкавання. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вли́ться прям., перен. улі́цца;
вода́ влила́сь в бассе́йн вада́ ўліла́ся ў басе́йн;
вли́лось но́вое подкрепле́ние уліло́ся но́вае падмацава́нне.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)