падмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.

1. што. Дадаць што-н. да малюнка.

П. вусы на партрэце.

2. што. Злёгку памаляваць.

П. вокны.

П. губы.

3. перан., каго-што. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самай справе; унесці ў выказванне штон., што яго ўпрыгожвае.

П. чые-н. заслугі.

П. рэчаіснасць у апавяданні.

|| незак. падмалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падмалёўванне, -я, н. і падмалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмалява́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падмалю́ю падмалю́ем
2-я ас. падмалю́еш падмалю́еце
3-я ас. падмалю́е падмалю́юць
Прошлы час
м. падмалява́ў падмалява́лі
ж. падмалява́ла
н. падмалява́ла
Загадны лад
2-я ас. падмалю́й падмалю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падмалява́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падмалява́ць сов.

1. (добавить нек-рые штрихи к рисунку, подправить рисунок) подрисова́ть;

2. (немного, слегка покрасить что-л.) подкра́сить, подмалева́ть;

п. гу́бы — подкра́сить гу́бы;

п. сце́ны — подкра́сить (подмалева́ть) сте́ны;

3. перен. подкра́сить, приукра́сить;

пісьме́ннік ~ва́ў рэчаі́снасць — писа́тель приукра́сил (подкра́сил) действи́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на малюнку, фатаграфіі). Падмаляваць фон на фатаграфіі.

2. Паднавіць афарбоўку, падфарбаваць злёгку, дадаткова. Падмаляваць вокны. □ Дом [жыхары] ачысцілі, падмалявалі, здалі пад кватэры панам чыноўнікам. Брыль. // Разм. Падфарбаваць губы, бровы і пад.

3. перан. Маскіруючы недахопы, зрабіць факты больш прыемнымі. Падмаляваць рэчаіснасць у апавяданні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подмалева́ть сов. падмалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подрисова́ть сов. падрысава́ць; (красками) падмалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падмалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падмалява́ны і падмалёваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмаляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрысава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Тое, што і падмаляваць (у 1 знач.).

2. Падправіць (рысунак).

П. партрэт.

|| незак. падрысо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нарэ́пяці́цца ’прыгожа адзецца, напудрыцца, падмаляваць губы, падвесці бровы’ (навагр., Нар. сл.). Да рэпетыцыя?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)