падлажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак.

1. што. Палажыць пад што-н.

П. камень пад кола.

2. што. Залажыўшы, падшыць.

П. ніз спадніцы.

3. чаго. Кладучы, дабавіць.

П. дроў у печ.

4. што. Палажыць скрытна, з якой-н. мэтай.

У стол падлажылі запіску.

|| незак. падклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падкла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлажы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падлажу́ падло́жым
2-я ас. падло́жыш падло́жыце
3-я ас. падло́жыць падло́жаць
Прошлы час
м. падлажы́ў падлажы́лі
ж. падлажы́ла
н. падлажы́ла
Загадны лад
2-я ас. падлажы́ падлажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падлажы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падлажы́ць сов., в разн. знач. подложи́ть;

п. ка́мень пад ко́ла — подложи́ть ка́мень под колесо́;

п. ніз спадні́цы — подложи́ть низ ю́бки;

п. дроў у печ — подложи́ть дров в пе́чку;

рук не падло́жыш — не спасёшь от сме́рти

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падлажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., што і чаго.

1. Палажыць што‑н. пад каго‑, што‑н. За два дні работы нарэзаў, назбіраў дзядзька цэлую кучу дроў.. А каб ад зямлі не нацягвала вырасці, падлажыў дзве палавінкі. Колас. Стары Няміра ляжаў на лаве. Хтосьці падлажыў яму пад галаву нейкую вопратку. Чорны.

2. Палажыць дадаткова, дадаць. [Агонь] гатоў быў вось-вось згаснуць, і.. [Ганна] падлажыла ў яго смалісты сук. Мележ.

3. Палажыць тайком, неўзаметку, з якім‑н. намерам. [Якаў:] — Ну дык я табе скажу: каб зрабіць чалавека злодзеем, трэба падлажыць яму нешта крадзенае. Чарнышэвіч.

4. Залажыўшы, падшыць. Падлажыць ніз спадніцы. // Падшыць спадыспаду. Падлажыць плечы ватай.

•••

Падлажыць міну каму, пад каго — прычыніць каму‑н. вялікую непрыемнасці.

Падлажыць (падсунуць) свінню — зрабіць у адносінах да каго‑н. што‑н. дрэннае, подлае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падклада́ць і падкла́дваць гл. падкласці, падлажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкла́сці сов., см. падлажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падло́жаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падлажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкла́дзены в разн. знач. подло́женный; см. падлажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падло́жаны в разн. знач. подло́женный; см. падлажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падклада́ць несов., в разн. знач. подкла́дывать; см. падлажы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)