падключы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падключу́ся падклю́чымся
2-я ас. падклю́чышся падклю́чыцеся
3-я ас. падклю́чыцца падклю́чацца
Прошлы час
м. падключы́ўся падключы́ліся
ж. падключы́лася
н. падключы́лася
Загадны лад
2-я ас. падключы́ся падключы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падключы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падключы́цца сов. подключи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падключы́цца, ‑ключуся, ‑ключышся, ‑ключыцца; зак.

Далучыцца да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і інш. Клуб, як і ўсё сяло, асвятляўся электрычнасцю, — нядаўна заракітнянцы падключыліся да дзяржаўнай кальцавой высакавольтнай лініі. Краўчанка. // перан. Разм. Уключыцца ў работу, прыняць удзел у чым‑н. — Вядома, крыху шкодзілі немцам.. Сыпалі пясок у буквы, псавалі тармазы. Адзін раз развінцілі рэйкі, скінулі цягнік. Пачалі старыя рабочыя, потым моладзь падключылася. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. што. Далучыць да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і пад.

П. батарэі.

2. каго-што. Прыцягнуць для сумесных дзеянняў, работы.

П. да работы свежыя сілы.

|| незак. падключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. падключы́цца, -ючу́ся, -ю́чышся, -ю́чыцца; незак. падключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подключи́ться падключы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падключэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падключыць і падключыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падключа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падключыцца.

2. Зал. да падключаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)