падключы́ць, -ючу́, -ю́чыш, -ю́чыць; -ю́чаны; зак.

1. што. Далучыць да сістэмы забеспячэння электрычнасцю, газам і пад.

П. батарэі.

2. каго-што. Прыцягнуць для сумесных дзеянняў, работы.

П. да работы свежыя сілы.

|| незак. падключа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. падключы́цца, -ючу́ся, -ю́чышся, -ю́чыцца; незак. падключа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)