падкапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. пад што. Раскапаўшы знізу, пранікнуць пад што-н.

П. пад сцяну.

2. перан., пад каго (што). Інтрыгамі дабіцца магчымасці нашкодзіць каму-н. (разм.).

Пад добрасумленнага чалавека цяжка п.

|| незак. падко́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падко́п, -у, м. і падко́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкапа́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падкапа́юся падкапа́емся
2-я ас. падкапа́ешся падкапа́ецеся
3-я ас. падкапа́ецца падкапа́юцца
Прошлы час
м. падкапа́ўся падкапа́ліся
ж. падкапа́лася
н. падкапа́лася
Загадны лад
2-я ас. падкапа́йся падкапа́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час падкапа́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падкапа́цца сов., прям., перен. подкопа́ться;

п. пад сцяну́ — подкопа́ться под сте́ну;

пад мяне́ не ~па́ецеся — под меня́ не подкопа́етесь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падкапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Капаючы зямлю пад чым‑н., зрабіць падкоп, праход. Рукамі не вельмі ўздзярэш зямлю, вострай жалязякай больш зручна падкапацца пад загарадзь. С. Александровіч. // Зрабіўшы падкоп, улезці куды‑н.

2. перан. Разм. Інтрыгуючы, знайсці недахопы, каб нашкодзіць каму‑н. — Мама, ты нічога не разумееш. Алесь злуе на Петруся, а хоча падкапацца пад Булая. Шыцік. // (звычайна з адмоўем). Выявіць недахопы, парушэнні. [Порхаўка:] — Выведзе [Шпакоўскі] баланс і не падкапаешся, двайная бухгалтэрыя... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́пвацца гл. падкапацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падко́пванне гл. падкапацца, падкапаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подры́ться падкапа́цца; падры́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подкопа́ться прям., перен. падкапа́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падко́пвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падкапацца.

2. Зал. да падкопваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падко́п, -у, м.

1. гл. падкапацца, падкапаць.

2. мн. -ы, -аў. Падземны ход.

Пад падлогай быў п.

3. мн. -ы, -аў, перан. Інтрыгі з мэтай нашкодзіць каму-н. (разм.).

Рабіць п. пад каго-н.

|| прым. падко́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)