падкапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. пад што. Раскапаўшы знізу, пранікнуць пад што-н.

П. пад сцяну.

2. перан., пад каго (што). Інтрыгамі дабіцца магчымасці нашкодзіць каму-н. (разм.).

Пад добрасумленнага чалавека цяжка п.

|| незак. падко́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. падко́п, -у, м. і падко́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)