падзёншчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Рабочы з падзённай аплатай.

|| ж. падзёншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. падзёншчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падзё́ншчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падзё́ншчык падзё́ншчыкі
Р. падзё́ншчыка падзё́ншчыкаў
Д. падзё́ншчыку падзё́ншчыкам
В. падзё́ншчыка падзё́ншчыкаў
Т. падзё́ншчыкам падзё́ншчыкамі
М. падзё́ншчыку падзё́ншчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзёншчык м. подёнщик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзёншчык, ‑а, м.

Рабочы, які выконвае падзённую работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзённік м., см. падзёншчык

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзёншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падзёншчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подёнщик падзёншчык, -ка м., падзённік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзённік, ‑а, м.

Тое, што і падзёншчык. Кінуў Арцём парабкоўства.., падзённікам зрабіўся. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падзённікпадзёншчык’ (Шат.), ’пастух’ (Сцяшк., Сл.), ’падпасак; падзёншчына’ (Мат. Гом.), подзё́ннікпадзёншчык’ (ТС), падзёнак, падзённікпадзёншчык; памочнік пастуха’ (Сл. ПЗБ). З польск. podziennik ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асна́ч ’плытагон, сплаўшчык’, асна́к (Янк. БП) ’тс’. Рус., укр. оснач, ст.-рус. осначь ’тс’; рус. арханг. таксама пераносна ’легкадумны чалавек’. З остьнъ ’вастрыё’, ’бусак’ (> асон, гл.) + суфікс ‑ачь (остьнъ мае той жа корань *akʼ‑, што востры, гл.) ці ‑акъ (Супрун, Веснік БДУ, 1971, 1, 72–73). Думка Даля пра паходжанне ад снасть, оснастка, а таксама думка Мацэнауэра, 12, 173 (гл. таксама Міклашыч, 4; Бернекер, 32; Фасмер, 3, 162), пра паходжанне ад гоц. asneisпадзёншчык’ непераканаўчыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)