падзяля́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. падзяля́ецца падзяля́юцца
Прошлы час
м. падзяля́ўся падзяля́ліся
ж. падзяля́лася
н. падзяля́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падзяля́цца несов.

1. в разн. знач. разделя́ться; дели́ться;

п. на ча́сткі — разделя́ться (дели́ться) на ча́сти;

пры абмеркава́нні ду́мкі ўвесь час ~ля́ліся — при обсужде́нии мне́ния всё вре́мя разделя́лись;

геаме́трыя ~ля́ецца на планіме́трыю і стэрэаме́трыю — геоме́трия разделя́ется (де́лится) на планиме́трию и стереоме́трию;

2. страд. разделя́ться; дели́ться; см. падзяля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падзяля́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да падзяліцца (у 1, 2 знач.).

2. Зал. да падзяляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разделя́ться

1. дзялі́цца, раздзяля́цца, падзяля́цца; см. раздели́ться;

2. страд. дзялі́цца, раздзяля́цца, падзяля́цца; см. разделя́ть​ 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́йнасць, ‑і, ж.

Спец. Здольнасць крышталяў падзяляцца на лістападобныя палосы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дели́ться

1. дзялі́цца;

2. страд. дзялі́цца; падзяля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чляні́цца, членіцца; незак.

1. Дзяліцца, падзяляцца на часткі, расчляняцца. Вусікі пчалы членяцца на сегменты.

2. Зал. да чляніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распада́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да распасціся.

2. Падзяляцца на састаўныя часткі; складацца з асобных частак. Сюжэт апавядання распадаецца на тры, арганічна звязаныя паміж сабою сюжэтныя лініі. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разлуча́ць ’падзяляць на часткі’ (лід., Сл. ПЗБ), разлуча́цца ’падзяляцца на часткі’, ’адслойвацца (пра малако)’ (астрав., лаг., Сл. ПЗБ). Да лучы́ць 1 (гл.), параўн. ст.-слав. разлѫчити ’аддзяліць’ і пад. (< *orz‑lǫčiti, аб семантычным развіцці *lǫčiti ад ’разлучаць’ да ’злучаць’ гл. ЭССЯ, 16, 132–133).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзялі́цца, дзялю́ся, дзе́лішся, дзе́ліцца; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Валодаць здольнасцю дзялення на другі лік без астачы.

Дзесяць дзеліцца на пяць.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Падзяляцца на часці.

Вучні дзеляцца на групы.

3. з кім. Раздзяляць маёмасць з кім-н.

Дзяліліся сыны з бацькамі.

4. чым і з кім. Аддаваць каму-н. частку чаго-н. свайго.

Д. апошнім кавалкам хлеба.

5. перан., кім з чым. Узаемна абменьвацца чым-н.

Д. думкамі.

Д. вопытам.

|| зак. падзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца і раздзялі́цца, -дзялю́ся, -дзе́лішся, -дзе́ліцца (да 1—3 знач.).

|| наз. дзяле́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)