паджартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; зак., з каго-чаго або без. дап. (разм.).

Зрабіць каго-, што-н. прадметам жартаў, забавы.

П. з дзівака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паджартава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паджарту́ю паджарту́ем
2-я ас. паджарту́еш паджарту́еце
3-я ас. паджарту́е паджарту́юць
Прошлы час
м. паджартава́ў паджартава́лі
ж. паджартава́ла
н. паджартава́ла
Загадны лад
2-я ас. паджарту́й паджарту́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паджартава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паджартава́ць (з каго, чаго) сов. подшути́ть (над кем, чем); (словами — ещё) подтруни́ть (над кем, чем)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паджартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., з каго-чаго, над кім-чым.

Разм. Пасмяяцца з каго‑, чаго‑н., зрабіць каго‑, што‑н. прадметам сваіх жартаў. [Настаўнік:] — Ідучы паціху за імі, .. [механік] чуў, што казалі бабы, дый паджартаваў трохі з іх. Мурашка. Паджартавала [Гэля] і над Зосяю. Гартны. // без дап. Сказаць жарт, пажартаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́хацца, -е́дуся, -е́дзешся, -е́дзецца; -е́дзься; зак. (разм.).

1. Зрабіць падарожжа на чым-н. на невялікую адлегласць або, слізгаючыся, пракаціцца па чым-н.

П. па лёдзе.

2. са словамі «па кім-н.», «па чыім-н. адрасе» і пад. З’едліва паджартаваць з каго-н. (жарт.).

|| незак. праязджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подшути́ть сов. паджартава́ць (з каго, з чаго), пажартава́ць (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аку́дны ’здзеклівы’ (Крывіч, VI, 1923) да акудзіць ’высмяяць, паджартаваць’ да прасл. kuditi (ст.-рус. кудити ’ганьбіць’, ст.-слав. коудити, балг. кудя, серб.-харв. ку̀дити, славен. kúditi ’тс’, польск. przekudzić ’глуміць, нудзіць’, параўн. бел. пракудзіць, пракудлівы, рус. прокудить ’тс’ (Бернекер, 1, 639). З індаеўрапейскіх паралеляў найбольш верагодныя ст.-англ. hūsc, ст.-в.-ням. hosc, ст.-сакс. hosc (< *kūd‑sko) ’жарт, здзекі’, ст.-інд. kutsáyati ’ганьбіць’, ст.-грэч. κοδάξω ’ганьблю’ (Покарны, 595).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прое́хаться (прокатиться) разг. прае́хаць, прае́хацца;

прое́хаться на че́й-л. счёт (по чьему́-л. а́дресу) прае́хацца па кім-не́будзь, паджартава́ць (з каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подтруни́ть сов. (над кем-, чем-л.) пакпі́ць (з каго, з чаго); (подшутить) паджартава́ць (з каго, з чаго); (подсмеяться над кем, над чем) падсмяя́цца (з каго, з чаго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)