падгу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падгу́зак падгу́зкі
Р. падгу́зка падгу́зкаў
Д. падгу́зку падгу́зкам
В. падгу́зак падгу́зкі
Т. падгу́зкам падгу́зкамі
М. падгу́зку падгу́зках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падгу́зак, ‑зка, м.

Разм. Невялікая пялёнка, якая складваецца трохвугольнікам і ўжываецца для закручвання ніжняй часткі тулава груднога дзіцяці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подгу́зник

1. падгу́знік, -ка м.;

2. разг. падгу́зак, -зка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пад(г)у́за ’шляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́зак ’частка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав. ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)