падгрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б; -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Грабучы, сабраць у кучу.

П. сена.

|| незак. падграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгрэ́бці

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падграбу́ падграбё́м
2-я ас. падграбе́ш падграбяце́
3-я ас. падграбе́ падграбу́ць
Прошлы час
м. падгро́б падгрэ́блі
ж. падгрэ́бла
н. падгрэ́бла
Загадны лад
2-я ас. падграбі́ падграбі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час падгро́бшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падгрэ́бці сов. подгрести́;

п. се́на — подгрести́ се́но;

п. што-не́будзь пад сябе́ — подгрести́ что́-л. под себя́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. падгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.

1. Грабучы, сабраць у адно месца, у адну кучу. Падгрэбці сена. // Пры дапамозе грабель прыбраць, падчысціць дзе‑н. Падгрэбці салому на двары. □ Дзядзька Андрэй моўчкі падгроб сена, ускінуў наверх і, навёўшы поўны парадак, зачыніў дзверы і павесіў замок. Ус. // Разм. Грабянуўшы, падкінуць пад што‑н., бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падгроб [Платон] нагой пад шалі дробныя гіры і спыніўся перад Сцяпанам. Ракітны.

2. і чаго. Падгарнуць пад сябе. Мілоўскі прыўзняўся, падгроб пад сябе саломы і, скурчыўшыся, прымасціўся ў развалах. Галавач. // перан. Разм. Захапіць сабе, заўладаць чым‑н. Была ў постаці Макара цвёрдая самаўпэўненасць, жаданне падтаптаць усіх сабе пад ногі, чым больш падгрэбці пад сябе рознай маёмасці і крыкнуць усім: — Вось гэта ўсё маё. Не хадзі сюды! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгрэ́бены подгребённый; см. падгрэ́бці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падграба́ць несов. подгреба́ть; см. падгрэ́бці

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгрэ́бены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падграбаць — падгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыгла́баць

падгрэбці што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыгла́баю прыгла́баем
2-я ас. прыгла́баеш прыгла́баеце
3-я ас. прыгла́бае прыгла́баюць
Прошлы час
м. прыгла́баў прыгла́балі
ж. прыгла́бала
н. прыгла́бала
Дзеепрыслоўе
прош. час прыгла́баўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)