падва́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падва́льны падва́льная падва́льнае падва́льныя
Р. падва́льнага падва́льнай
падва́льнае
падва́льнага падва́льных
Д. падва́льнаму падва́льнай падва́льнаму падва́льным
В. падва́льны (неадуш.)
падва́льнага (адуш.)
падва́льную падва́льнае падва́льныя (неадуш.)
падва́льных (адуш.)
Т. падва́льным падва́льнай
падва́льнаю
падва́льным падва́льнымі
М. падва́льным падва́льнай падва́льным падва́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падва́льны подва́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падва́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да падвала (у 1 знач.). Падвальнае акенца. □ — Вы што тут робіце? — нахіліўшыся над падвальнай дзіркай, крычыць.. [жанчына]. Гарбук. // Размешчаны ў падвале. Частка рабочых з двара і падвальных кватэр перабралася наверх. Бядуля. У падвальным памяшканні — сталоўка. Таўлай. // Які ўласцівы падвалу; такі, як у падвале. Падвальная сырасць. Падвальная цемра. // у знач. наз. падва́льны, ‑ага, м. Рабочы, які працуе ў вінным падвале. — [Ясь:] .. у мяне спірытус астаўся яшчэ з таго часу, як падвальным быў. Чарнышэвіч.

2. Які займае падвал у газеце. Падвальны артыкул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падва́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Памяшканне пад першым паверхам будынка, ніжэй узроўню зямлі.

П. для бульбы.

2. Артыкул на ўсю ніжнюю частку газетнага ліста.

|| прым. падва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паве́рх¹, -а, М -рсе, мн. -і, -аў, м.

Частка будынка, у якой памяшканні знаходзяцца на адным узроўні.

Жыць на пятым паверсе.

Падвальны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкле́цце, ‑я, н.

Ніжні або падвальны (звычайна нежылы) паверх драўлянага дома, што выкарыстоўваецца для захоўвання чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подва́льный падва́льны, сутарэ́нны;

подва́льное помеще́ние падва́льнае (сутарэ́ннае) памяшка́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подпо́льный

1. падпо́льны; падпамо́ставы; скле́павы; сутарэ́нны; падва́льны;

2. полит. падпо́льны;

подпо́льная организа́ция падпо́льная арганіза́цыя;

подпо́льная рабо́та падпо́льная рабо́та;

подпо́льная типогра́фия падпо́льная друка́рня;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)