падасі́навік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ядомы грыб з чырванавата-жоўтай шапкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падасі́навік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. падасі́навік падасі́навікі
Р. падасі́навіка падасі́навікаў
Д. падасі́навіку падасі́навікам
В. падасі́навік падасі́навікі
Т. падасі́навікам падасі́навікамі
М. падасі́навіку падасі́навіках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падасі́навік м. подоси́новик, оси́новик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падасі́навік, ‑а, м.

Ядомы грыб з чырвонай або чырвона-бурай шапкай. [Зіна Бандарчык] працягнула Веньяміну два крамяныя, чырвонагаловыя падасінавікі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падасі́навік, падасі́ннік ’ядомы грыб з чырвона-бурай шапкай’. Утварэнні ад прыметнікаў падасінавы, падасінны < асіна з суф. ‑ік, ‑нік. Толькі ўсх.-слав. словаўтваральная мадэль у назвах грыбоў (рус. подоси́новик, подоси́нник, укр. підосиновик) (гл. Мяркулава, Очерки, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Падасінавік.

Кош асавікоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырвонагало́вік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і падасінавік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чырвонагало́вік м., см. падасі́навік

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чырвонагало́вік, ‑а, м.

Тое, што і падасінавік. Чырвонагаловікі і бабкі хаваюцца ў высокай траве на палянах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подоси́новик бот. падасі́навік, -ка м., обл. асаві́к, -ка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)