падаро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Рабіць падарожжа, вандраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падаро́жнічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. падаро́жнічаю падаро́жнічаем
2-я ас. падаро́жнічаеш падаро́жнічаеце
3-я ас. падаро́жнічае падаро́жнічаюць
Прошлы час
м. падаро́жнічаў падаро́жнічалі
ж. падаро́жнічала
н. падаро́жнічала
Загадны лад
2-я ас. падаро́жнічай падаро́жнічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час падаро́жнічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

падаро́жнічаць несов. путеше́ствовать, стра́нствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаро́жнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Рабіць падарожжы, вандраваць. Падарожнічаць па Еўропе. □ [Сястра] не магла даўмецца, адкуль я ўзяўся ў такую непагадзь і бездарожжа. Я кажу, што падарожнічаю ў гэтых краях. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падарожнічаць, вандраваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

путеше́ствовать несов. падаро́жнічаць; (странствовать) вандрава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ваяжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Уст. Падарожнічаць; вандраваць.

[Ад фр. voyager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаро́жніцтва, ‑а, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падарожнічаць; падарожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вандрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

1. Падарожнічаць, рабіць падарожжа.

2. Часта мяняць месца жыхарства, весці неаседлы спосаб жыцця.

3. перан. Пераходзіць з месца на месца.

Што вы вандруеце па шпіталі?

|| наз. вандрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кане́чне.

1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення.

Я, к., нічога не ведала.

2. прысл. Абавязкова, што б ні здарылася.

К. я не паеду ў вёску.

3. часц. Так, вядома. — Ці маеце ахвоту падарожнічаць? — К!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)