падако́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
падако́нне |
падако́нні |
| Р. |
падако́ння |
падако́нняў |
| Д. |
падако́нню |
падако́нням |
| В. |
падако́нне |
падако́нні |
| Т. |
падако́ннем |
падако́ннямі |
| М. |
падако́нні |
падако́ннях |
Крыніцы:
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
падако́нне, ‑я, н.
1. Тое, што і падвоканне. Трэба сход склікаць. Устае Аўдоля з прасніцы або з-за красён, кажушок на плечы, палку ў рукі і пайшла па падаконню. Крапіва.
2. Частка сцяны пад акном са знадворнага боку дома. — Міналі дні — .. мы з мамаю на агародзе высеклі капусту, заклалі кастрыцаю падаконне. Адамчык.
3. Тое, што і падаконнік. З двара на падаконне ўзляцеў верабей з саломінай у дзюбе. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
подоко́нник падако́ннік, -ка м., падако́нне, -ння ср., падвако́нне, -ння ср.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
подоко́нье падако́нне, -ння ср., падвако́нне, -ння ср., падво́канне, -ння ср.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)