падагрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; -э́ты; зак., што.

1. Крыху разагрэць.

П. суп.

2. перан. Узбудзіць, узмацніць.

П. настрой, нецярпенне.

|| незак. падаграва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падагрэ́ў, -рэ́ву, м. (да 1 знач.; спец.) і падаграва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. вады ў басейне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падагрэ́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падагрэ́ю падагрэ́ем
2-я ас. падагрэ́еш падагрэ́еце
3-я ас. падагрэ́е падагрэ́юць
Прошлы час
м. падагрэ́ў падагрэ́лі
ж. падагрэ́ла
н. падагрэ́ла
Загадны лад
2-я ас. падагрэ́й падагрэ́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час падагрэ́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падагрэ́ць сов.

1. подогре́ть;

п. суп — подогре́ть суп;

2. перен., разг. подогре́ть, подвинти́ть;

п. настро́й — подогре́ть настрое́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падагрэ́ць, ‑грэю, ‑грэеш, ‑грэе; зак., каго-што.

1. Крыху, злёгку нагрэць. Падагрэць ваду на сонцы.

2. Зрабіць гарачай ежу. Падагрэць суп. □ [Вільгельміна:] — Можа вам гарбаты падагрэць, Рыгор? Гартны. Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [гаспадыня] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка.

3. перан. Давесці да стану ўзбуджэння. Рашучасць, з якой выступіў Мазоўка, падштурхнула і падагрэла Кучука. Лобан.

4. перан. Зрабіць мацнейшым; узбудзіць. Падагрэць азарт. □ Цяпер Граноўская спяшалася падагрэць і без таго гарачыя спрэчкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подогре́ть сов., прям., перен. падагрэ́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падаграва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падагрэ́ў, ‑грэву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. падагрэць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падце́пліць

падагрэць што-небудзь, запаліць што-небудзь, у чым-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падце́плю падце́плім
2-я ас. падце́пліш падце́пліце
3-я ас. падце́пліць падце́пляць
Прошлы час
м. падце́пліў падце́плілі
ж. падце́пліла
н. падце́пліла
Загадны лад
2-я ас. падце́плі падце́пліце
Дзеепрыслоўе
прош. час падце́пліўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падагрэ́ты

1. подогре́тый;

2. перен., разг. подогре́тый, подви́нченный;

1, 2 см. падагрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)