падагрэ́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падагрэ́ты падагрэ́тая падагрэ́тае падагрэ́тыя
Р. падагрэ́тага падагрэ́тай
падагрэ́тае
падагрэ́тага падагрэ́тых
Д. падагрэ́таму падагрэ́тай падагрэ́таму падагрэ́тым
В. падагрэ́ты (неадуш.)
падагрэ́тага (адуш.)
падагрэ́тую падагрэ́тае падагрэ́тыя (неадуш.)
падагрэ́тых (адуш.)
Т. падагрэ́тым падагрэ́тай
падагрэ́таю
падагрэ́тым падагрэ́тымі
М. падагрэ́тым падагрэ́тай падагрэ́тым падагрэ́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падагрэ́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. падагрэ́ты падагрэ́тая падагрэ́тае падагрэ́тыя
Р. падагрэ́тага падагрэ́тай
падагрэ́тае
падагрэ́тага падагрэ́тых
Д. падагрэ́таму падагрэ́тай падагрэ́таму падагрэ́тым
В. падагрэ́ты (неадуш.)
падагрэ́тага (адуш.)
падагрэ́тую падагрэ́тае падагрэ́тыя (неадуш.)
падагрэ́тых (адуш.)
Т. падагрэ́тым падагрэ́тай
падагрэ́таю
падагрэ́тым падагрэ́тымі
М. падагрэ́тым падагрэ́тай падагрэ́тым падагрэ́тых

Кароткая форма: падагрэ́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

падагрэ́ты

1. подогре́тый;

2. перен., разг. подогре́тый, подви́нченный;

1, 2 см. падагрэ́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падагрэ́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падагрэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подогре́тый падагрэ́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грэ́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад грэць.

2. у знач. прым. Цёплы, падагрэты. Грэтая вада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подви́нченный

1. падшрубава́ны; падкру́чаны;

2. падагрэ́ты, падахво́чаны; см. подвинти́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

юрлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць юрлівага. Заўсёды вясёлая, гаваркая — .. [Тацяна] ўсюды, дзе б ні была, узнімала вакол сябе жартаўліва-лёгкі настрой, у значнай меры падагрэты вострым аганьком юрлівасці. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́тні 1, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да лета; звязаны з летам, адбываецца летам. Летняя раніца. Летнія канікулы. Летнія дажджы. □ Летні дзень год корміць. Прыказка. // Які выкарыстоўваецца летам; прызначаны для лета. Летні кінатэатр. □ На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас.

ле́тні 2, ‑яя, ‑яе.

Разм. Цеплаваты, хатняй тэмпературы, крыху падагрэты (звычайна пра ваду). Мыцца летняй вадою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́та, ле́то, ліэ́то, лі́то ’самая цёплая пара года’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., ТС; драг., стол., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.), лі́та (мн. л.) ’слаі ў драўніне, паводле якіх вызначаюць узрост дрэва’ (Клім.; бяроз., Шатал.), ’год’ (Касп., Яруш.), лета ў лета ’круглы год’ (ТСБМ), на ле́та ’на будучы год’ (Яруш., Бяльк.), лета ле́цкае ’на працягу ўсяго лета’ (Ян.), ліэто, літо ’цыкл летніх абрадавых песень’ (Бес., Клім.), драг. літа́ (мн. лік) у выразе: выхо́дытэ з літ ’перыяд заканчэння клімаксу ў жанчын’ (І. Лучыц-Федарэц), памянш. летка, летко, ле́цечка (Кл., Шат., Яруш., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), ле́тны, летні, літный, ле́тненькі (ле́тнянькі, летні́нькі) ’летні’, ’цёплы, цеплаваты, ледзь цёплы, трохі падагрэты’ (Сцяшк., Бяльк., Шат., ТСБМ, Касп., Сл. паўн.-зах.; нясв., Жд. 2, Др.-Падб., Гарэц., Юрч.), лудз. ’яравы’ (Сл. паўн.-зах.), слуц. ле́ткі ’тс’ (Нар. словатв.), летавы ’летні’ (Федар. Дад.), ваўк. летні ’стары’ (БНТ, Лег. і пад.), ст.-бел. лѣтный, лѣтний ’які адбываецца летам, які прызначаны для выкарыстання летам’, ’аднагадовы, адналетні’, ’немалады’ (Булахаў, Гіст., 113). Укр. літо, рус. лето, польск. lato, палаб. lʼotü в.-луж. lěćo, н.-луж. і в.-луж. lěto, чэш. léto, славац. leto, славен. lę́to, серб. ле̏то, харв. ljȅto, макед. лето, lʼatu, балг. лято, ст.-слав. лѣто ’самая цёплая пара года’ > ’год (= час ад лета да лета)’, прасл. lěto. Найбольш пераканаўчай са шматлікіх версій пра паходжанне лексемы можна лічыць этымалогію Ваяна (BSL, 64 (2), 124–126), які супастаўляе прасл. lěto з літ. lė̃tas ’павольны, ціхі, спакойны, лагодны’, лат. lę̄ts ’лёгкі’, лац. lēnis ’лагодны, памяркоўны’ і адносіць іх да і.-е. *lē‑ ’паслабіць, зрабіць больш лёгкім’. Махэк₂ (328) супастаўляе слав. lěto з лац. laetus, якое першапачаткова мела значэнне ’добры, прыемны, уцешлівы’, ’які добра выглядае’. Мартынаў (Балто-слав.-итал. изол., 21–22) адносіць прасл. lěto (vermę) да італ. інфільтратаў, супастаўляючы яго з лац. laetus ’багаты, плённы, квітнеючы, радасны, спрыяльны, прыемны, бліскучы, шыкоўны, тлусты’. Такім чынам, прасл. lěto (з суф. ‑to, як žito) азначала ’час, перыяд, калі палягчэла з холадам, калі ўсё цвіце, калі чалавеку прыемна, радасна, калі ўсяго ў дастатку’. Іншыя версіі гл. Слаўскі, 4, 70–71; Фасмер, 2, 488–489; Скок, 2, 336–337; Бязлай, 2, 137.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)