Пагу́рак ’пагорак’ (Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), погурак ’тс’ (ТС), пигурак (Нар. лекс.), пазур ’сенажаць на ўзвышаным месце’ (Сл. ПЗБ). З польск. pogór(ek).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пугра́к ’пагорак’ (бош., ЛА, 1), пуграчына ’ўзгорачак’ (міёр., Нар. словатв.). Відаць, кантамінацыя бугор і пагорак, параўн. гурок ’кучавое воблака’ (Мат. Гом.); або, што больш верагодна, вынік фанетычных змен, характэрных для паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, у слове пагорак (ці пагу́рак, гл.): чаргаванні ы/у ў першым складзе пасля губнога зычнага, перанос націску і сінкопа, параўн. Фанетыка бел. мовы, 159. Іншы варыянт змен у пугірак (полац., Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)