◎ Пагу́рак ’пагорак’ (Шат., Мат. Гом., Сл. ПЗБ), погурак ’тс’ (ТС), пигурак (Нар. лекс.), пазур ’сенажаць на ўзвышаным месце’ (Сл. ПЗБ). З польск. pogór(ek).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пагу́рак Пагорак, узгорак на лузе ці на полі (Віц. Нік. 1895, Дрыс. Бел. дакастр. проза, 257, Жытк., Палессе Талст., Паст., Сміл. Шат., Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
◎ Пугра́к ’пагорак’ (бош., ЛА, 1), пуграчына ’ўзгорачак’ (міёр., Нар. словатв.). Відаць, кантамінацыя бугор і пагорак, параўн. гурок ’кучавое воблака’ (Мат. Гом.); або, што больш верагодна, вынік фанетычных змен, характэрных для паўночна-ўсходняга дыялекту беларускай мовы, у слове пагорак (ці пагу́рак, гл.): чаргаванні ы/у ў першым складзе пасля губнога зычнага, перанос націску і сінкопа, параўн. Фанетыка бел. мовы, 159. Іншы варыянт змен у пугірак (полац., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гу́ра
1. Гурба снегу (БРС).
2. Высокае месца, горка, узгорак (Жыт., Драг.). Тое ж гу́рка, пагу́рак (Драг.), падгу́р'е (Слаўг.), гу́рачка (Рагач.).
3. Вялікая снежная гара, якую абліваюць вадой для катання на санках (Рэч.).
4. Лоўж галля (Стол.).
5. Верх чаго-небудзь, насыпаная горка (Жытк.).
□ ур. Гу́ры (1909) каля в. Слаўня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 129), Слабодка Гуры (1884, 1901) Арш. пав. (Макс. Пр., 35), в. Гурка Драг., вв. Гурькі, Белагу́рава Віц. (Рам. Мат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)