пагража́льны, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу.

У голасе гучалі пагражальныя ноткі.

2. Які пагражае небяспекай.

П. характар падзей.

|| наз. пагража́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагража́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пагража́льны пагража́льная пагража́льнае пагража́льныя
Р. пагража́льнага пагража́льнай
пагража́льнае
пагража́льнага пагража́льных
Д. пагража́льнаму пагража́льнай пагража́льнаму пагража́льным
В. пагража́льны (неадуш.)
пагража́льнага (адуш.)
пагража́льную пагража́льнае пагража́льныя (неадуш.)
пагража́льных (адуш.)
Т. пагража́льным пагража́льнай
пагража́льнаю
пагража́льным пагража́льнымі
М. пагража́льным пагража́льнай пагража́льным пагража́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагража́льны

прыметнік, адносны

пагража́льны угрожа́емый, угрожа́ющий, грозя́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагража́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу. Пагражальны тон. □ Аляксей раптам спыняецца, энергічна робіць пагражальныя жэсты рукамі. Якімовіч. Пан Маслянка першы пачаў губляць цярпенне. Ад яго інтэлігентнасці мала што засталося, у голасе пачалі гучаць суровыя пагражальныя ноткі. Машара.

2. Які грозіць небяспекай; небяспечны. Пагражальны характар падзей. □ Наваліўшыся так раптоўна, хвароба не жадала хутка здавацца, і становішча дзяўчынкі было пагражальным. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагро́злівы, -ая, -ае.

Тое, што і пагражальны.

П. выраз твару.

Пагрозлівая цемра.

|| наз. пагро́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угрожа́емый прил., разг. пагража́льны, пагро́злівы; (опасный) небяспе́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гразі́ць, гражу́, гро́зіш, гро́зіць; незак.

1. каму чым. Абяцаць зрабіць каму-н. непрыемнасць.

Г. турмой.

2. каму і без дап. Рабіць пагражальны жэст.

Г. пальцам.

|| зак. прыгразі́ць, -гражу́, -гро́зіш, -гро́зіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагража́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пагражаць.

2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Тое, што і пагражальны.

3. Дзеепрысл. незак. ад пагражаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразі́ць, гражу, грозіш, грозіць; незак.

Абяцаць зрабіць каму‑н. зло, непрыемнасць; пагражаць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч. // Рабіць пагражальны жэст. Чыкілевіч падымае палец, злёгку грозіць Пракопу, як настаўнік неразумнаму вучню. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)