паго́рак
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
паго́рак |
паго́ркі |
| Р. |
паго́рка |
паго́ркаў |
| Д. |
паго́рку |
паго́ркам |
| В. |
паго́рак |
паго́ркі |
| Т. |
паго́ркам |
паго́ркамі |
| М. |
паго́рку |
паго́рках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паго́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Невялікая адложыстая ўзвышанасць, узгорак.
Хата стаіць на пагорку.
|| памянш. паго́рачак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паго́рак, -рка м. приго́рок, холм, буго́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паго́рак, ‑рка, м.
Невялікая адложыстая ўзвышанасць; узгорак. Дарога ўзнімалася на пагорак. М. Стральцоў. Дом высіўся на пагорку ў цэнтры.. дзядзінца. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паго́рак ’невялікае, адложыстае ўзвышша, узгорак’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц.), паго́ркі ’узгоркі, намытыя вадой’ (КЭС, ст.-бяроз.). Рус. паўн. па́горок, укр. паго́рок, польск. pogórek, чэш. pahorek, славац. pahorok ’тс’. Канфіксальнае ўтварэнне ад гара (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 241).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́дма, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
Наносны пясчаны пагорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыго́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.
Невялікая горка, пагорак, узгорак.
Спусціцца з прыгорка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паго́рачак, ‑чка, м.
Памянш. да пагорак; невялікі пагорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́ць, -ру́, -рэ́ш, -рэ́; -ро́м, -раце́, -ру́ць; -ры́; -ра́ны; зак., што.
Плугам зняць з паверхні зямлі.
З. пагорак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зара́ць сов. спаха́ть;
з. паго́рак — спаха́ть буго́р
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)