паго́йдвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Гайдацца злёгку ці час ад часу.

Байдарка ціха пагойдвалася на хвалях.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́йдвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. паго́йдваюся паго́йдваемся
2-я ас. паго́йдваешся паго́йдваецеся
3-я ас. паго́йдваецца паго́йдваюцца
Прошлы час
м. паго́йдваўся паго́йдваліся
ж. паго́йдвалася
н. паго́йдвалася
Дзеепрыслоўе
цяп. час паго́йдваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паго́йдвацца несов. пока́чиваться; поколы́хиваться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паго́йдвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Гайдацца злёгку або час ад часу. Байдарка ціха пагойдваецца на блакітнай спакойнай вадзе. В. Вольскі. У паднябессі ледзьве пагойдваліся вяршыні старых бяроз. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поколы́хиваться пакалы́хвацца, паго́йдвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паго́йдванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагойдваць і пагойдвацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хістацца, вагацца, гайдацца, гойдацца, пагойдвацца, ківацца, качацца, калыхацца, пакалыхвацца; калывацца, зыбацца, вахтацца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пока́чиваться

1. (о чём-л., находящемся в подвешенном состоянии, от ветра, волны) пакалы́хвацца, калыха́цца, паго́йдвацца, гайда́цца; (в люльке, на качелях, в гамаке и т. п.) пагу́шквацца, гу́шкацца;

2. (пошатываться — о чём-л. неустойчивом или слабо закреплённом) пахі́ствацца, хіста́цца, пакалы́хвацца, калыха́цца, калыва́цца;

3. (колебаться в вертикальном направлении) вага́цца, пазы́бвацца, зы́бацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)