паглы́біцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паглы́блюся паглы́бімся
2-я ас. паглы́бішся паглы́біцеся
3-я ас. паглы́біцца паглы́бяцца
Прошлы час
м. паглы́біўся паглы́біліся
ж. паглы́білася
н. паглы́білася
Дзеепрыслоўе
прош. час паглы́біўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паглы́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім (у 1 і 4 знач.).

Каляіны паглыбіліся.

Супярэчнасці паглыбіліся.

2. у што. Прасунуцца, прабрацца ўглыб чаго-н.

П. ў цясніну.

3. перан., у што. Засяродзіцца на чым-н., у думках увайсці ў што-н.

П. ў вывучэнне літаратуры.

П. ў думкі.

|| незак. паглыбля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паглыбле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паглы́біцца сов., прям., перен. углуби́ться;

рэ́чышча зна́чна ~білася — ру́сло значи́тельно углуби́лось;

супярэ́чнасці ~біліся — противоре́чия углуби́лись;

п. ў ду́мкі — погрузи́ться в мы́сли

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглы́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца больш глыбокім. Каляіны паглыбіліся. □ На скронях ужо серабрыліся валасінкі і паглыбіліся зморшчкі ля вачэй. Пестрак.

2. Пранікнуць у глыб чаго‑н., урэзацца ў што‑н. І вось вастрыё разца паглыбілася ў метал. «Звязда».

3. Прасунуцца, прайсці, праехаць і пад. куды‑н. углыб. Паглыбіцца ў цясніну. □ Непрыкметна для сябе Тамара збілася з дарогі і паглыбілася ў лес. Васілевіч. // перан. Пачаць глыбока займацца чым‑н. Паглыбіцца ў калгасныя справы. □ Турсевіч яшчэ болей паглыбіўся ў падрыхтоўку да паступлення ў настаўніцкі інстытут. Колас. // перан. Засяродзіцца на чым‑н. Ракуцька паглыбіўся ў свае думкі і сцішыўся. Чорны.

4. Стаць, зрабіцца больш значным, сур’ёзным. Супярэчнасці паглыбіліся. □ У «Юнацкім свеце» паглыбіўся і заззяў новым святлом вобраз лірычнага героя паэзіі Куляшова. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

углуби́ться в разн. знач. паглы́біцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглыбля́цца несов., возвр., страд. углубля́ться; см. паглы́біцца, паглыбля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглыбля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да паглыбіцца.

2. Зал. да паглыбляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патану́ць, ‑тану, ‑тонеш, ‑тоне.

Зак. да тануць.

•••

Патануць у нірванепаглыбіцца ў стан спакою; заснуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашы́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак. (разм.).

1. Забрацца ў зацішнае, глухое месца і пад.; паглыбіцца ў што-н.

З. ў куток.

2. Не паспець зрабіць што-н.

З. з работай.

|| незак. зашыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растраві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -тра́віцца; зак.

1. Моцна раздражніцца чым-н. (разм.).

2. Паглыбіцца або падняцца ад дзеяння кіслаты або іншых едкіх рэчываў (пра рэльеф малюнка, адбітку; спец.).

|| незак. растра́ўлівацца, -аецца і растраўля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)