пагла́дзіць гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагла́джу пагла́дзім
2-я ас. пагла́дзіш пагла́дзіце
3-я ас. пагла́дзіць пагла́дзяць
Прошлы час
м. пагла́дзіў пагла́дзілі
ж. пагла́дзіла
н. пагла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. пагла́дзь пагла́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час пагла́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагла́дзіць сов.

1. (сделать гладким, ровным) обгла́дить;

2. (ладонью) погла́дить;

3. (утюгом) погла́дить, поутю́жить;

4. (всё, многое) перегла́дить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Правесці злёгку далонню па чым‑н. Настаўнік палажыў руку на .. галоўку [дзяўчынкі], пагладзіў валасы. Колас. Мікуць дакрануўся рукою да халоднага металу, пагладзіў лапчастае шырокае кола. Чорны.

2. Пры дапамозе прэса зрабіць гладкім, роўным; адпрасаваць. Пагладзіць сукенку. Пагладзіць касцюм.

3. Выгладзіць, перагладзіць усё, многае. Пагладзіць усю бялізну.

4. і без дап. Гладзіць некаторы час. Пагладзіць дзве гадзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.

1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.

Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць¹.

|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

|| наз. гла́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

погла́дить сов.

1. пагла́дзіць;

2. (поутюжить) папрасава́ць, пагла́дзіць;

погла́дить по голо́вке пагла́дзіць па гало́ўцы (пахвалі́ць).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. што. Выгладзіць добра, акуратна. Пагладзіць спадніцу.

2. чаго. Выгладзіць у нейкай колькасці. Пагладзіць бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. Пагладзіць прасам нанава, іначай, яшчэ раз.

2. Пагладзіць усё, многае. Перагладзіць усю бялізну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.

Выгладзіць нанава або пагладзіць многа чаго-н.

П. усю бялізну.

|| незак. перагла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пагладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)