пагла́джваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пагла́джваю пагла́джваем
2-я ас. пагла́джваеш пагла́джваеце
3-я ас. пагла́джвае пагла́джваюць
Прошлы час
м. пагла́джваў пагла́джвалі
ж. пагла́джвала
н. пагла́джвала
Загадны лад
2-я ас. пагла́джвай пагла́джвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пагла́джваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пагла́джваць несов. (ладонью) погла́живать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Гладзіць злёгку або час ад часу. Пагладжваць бараду. □ Даяркі пагладжвалі кароў па вылінялых спінах. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

погла́живать несов. пагла́джваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагла́джванне ср. погла́живание; см. пагла́джваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагла́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагладжваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

огла́живать несов., разг. гла́дзіць, пагла́джваць; (приглаживать) абгла́джваць, прыгла́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трапа́ць, траплю́, трэ́плеш, трэ́пле; трапі́; трапа́ны; незак.

1. што. Ачышчаць валакно, выбіваючы кастрыцу спецыяльнай прыладай.

Т. лён.

2. каго. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі.

Т. па плячах.

3. што. Тузаць, гайдаць (пра вецер).

Вецер трапаў хустачку на галаве.

4. каго-што. Біць, калаціць, уцягваць у баявыя сутычкі.

Т. варожыя войскі.

5. Ісці вялікую адлегласць (разм.).

Трапаў пяць кіламетраў пехатой.

◊

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца; моцна нерваваць каго-н.

|| зак. патрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 1, 2 і 4 знач.) і растрапа́ць, -раплю́, -рэ́плеш, -рэ́пле; -рапі́; -рапа́ны (да 3 знач.).

|| наз. трапа́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трапа́ць, траплю, трэплеш, трэпле; незак., каго-што.

1. Ачышчаць валакно спецыяльнай прыладай, выбіваючы кастрыцу. Можна было цэлы дзень трапаць поруч з .. [Аняй] лён або стаяць ля малатарні і не пачуць ад яе ніводнага слова. Васілевіч. Жанчыны, на хаду падвязваючы фартухі, па адной і чародкамі беглі паўз Ярыніну хату ў сушню церці і трапаць лён. Бажко.

2. Ласкава пагладжваць, пастукваць рукой, пальцамі. [Гарлахвацкі:] (Трэпле яе па плячах). Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва. — З табою, брат, не прападзеш, — сам сабе пасміхаецца Амяльян і трэпле каня па крутой шыі. Колас.

3. Тузаць, гайдаць (пра вецер). Гуллівы вятрыска трэпле падалы .. спаднічак [дзяўчат], і яны прытрымліваюць іх рукой. Асіпенка. Расшпілены кажушок трапаў вецер. П. Ткачоў.

4. Частым або неакуратным ужываннем рабіць якую‑н. рэч непрыгоднай. Шкада, што [Сафрон] новыя боты па лясных дарогах трэпле.. Але нічога не зробіш. На такую работу не ў лапцях ісці. Чарнышэвіч.

5. Разм. Ісці вялікую адлегласць. [Сцёпка:] — Я сам гатаваўся, сто вёрст [пехатой] трапаў, здаў экзамены... Колас.

6. Пачаць біць, калаціць, уцягваць ворага ў частыя баявыя сутычкі. Трапаць варожую армію.

•••

Трапаць нервы — хвалявацца; моцна нерваваць каго‑н.

Трапаць (мянціць, малоць) языком — гаварыць шмат і без толку, гаварыць бязглуздзіцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)