пагаша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што (афіц.).

Тое, што і гасіць (у 4 знач.).

П. аблігацыю.

П. запазычанасць.

|| наз. пагашэ́нне, -я, н.

Аплата ў лік пагашэння доўгу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагаша́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пагаша́ю пагаша́ем
2-я ас. пагаша́еш пагаша́еце
3-я ас. пагаша́е пагаша́юць
Прошлы час
м. пагаша́ў пагаша́лі
ж. пагаша́ла
н. пагаша́ла
Загадны лад
2-я ас. пагаша́й пагаша́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пагаша́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагаша́ць несов. погаша́ть; см. пагасі́ць 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагаша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пагасіць (у 3, 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

погаша́ть несов.

1. уст. тушы́ць, гасі́ць;

2. перен. пагаша́ць;

погаша́ть долги́ пагаша́ць даўгі́;

погаша́ть почто́вые ма́рки пагаша́ць пашто́выя ма́ркі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагашэ́нне ср. погаше́ние; см. пагаша́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагаша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да пагашаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагашэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагашаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́сіць, га́шу, га́сіш, га́сіць; незак.

Разм. З размаху біць, удараць па чым‑н. Мяняліся .. [рабочыя] ўсё часцей і часцей, малатабоец усё шпарчэй і мацней гасіў з-за вуха молатам. Чорны.

гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.

1. Спыняць гарэнне; тушыць. Гасіць агонь. □ Маці чакала сына і не гасіла лямпы. Каваль.

2. перан. Не даваць развівацца чаму‑н.; заглушаць (жаданні, пачуцці). Гасіць усмешку. □ [Аксіння] рашыла ісці напрамую і гаварыць так, каб Палікарпаўна не магла гасіць яе словы жартамі. Кулакоўскі.

3. Рабіць што‑н. несапраўдным; пагашаць. Гасіць доўг. Гасіць паштовыя маркі.

4. Памяншаць ці ліквідаваць што‑н., аслабляць дзеянне чаго‑н. Гасіць хістанні.

•••

Гасіць вапну — змешваць едкую (нягашаную) вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)