пагарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. Праявіць гарачнасць, раздражнёнасць.

Дарэмна я пагарачыўся.

2. Праявіць паспешнасць.

Пагарачылася, паехала туды, а потым шкадавала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пагарачы́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пагарачу́ся пагарачы́мся
2-я ас. пагарачы́шся пагарачыце́ся
3-я ас. пагарачы́цца пагарача́цца
Прошлы час
м. пагарачы́ўся пагарачы́ліся
ж. пагарачы́лася
н. пагарачы́лася
Загадны лад
2-я ас. пагарачы́ся пагарачы́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пагарачы́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пагарачы́цца сов.

1. погорячи́ться; покипяти́ться;

2. (проявить поспешность) поторопи́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Выказаць залішнюю раздражнёнасць, нервовасць, гарачнасць. [Міканор] тут жа сам адчуў, што перагнуў, пагарачыўся лішне, але не паказаў нікому гэтага. Мележ.

2. Праявіць паспешлівасць. Унутраны голас падказвае, што .. [партызаны] пагарачыліся, не варта было звечара кідацца сюды, У цёмны мокры лес. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

погорячи́ться сов., в разн. знач. пагарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попетуши́ться сов., разг. пахрабры́цца; (погорячиться) пагарачы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакіпяці́цца, ‑пячуся, ‑пяцішся, ‑пяціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакіпець некаторы час.

2. перан. Разм. Пазлавацца, пагарачыцца на працягу нейкага часу. Міколу мы далі суровы адпор, і ён, пакіпяціўшыся, быў вымушаны здацца. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покипяти́ться

1. пакіпяці́цца; (о воде — ещё) пагатава́цца; (о молоке — ещё) папа́рыцца;

2. перен., разг. (посердиться) пагарачы́цца, пакіпе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пастарацца зрабіць што‑н. хутчэй. — Касіць, хлопцы, касіць, — а не кірмашы спраўляць, — казаў Мікіта Рыла, — на пагодзе стала, трэба паспяшацца... Чарот. Юра паспрабаваў маляваць зайцоў, але выходзілі яны дужа падобныя на катоў, і ён паспяшаўся замазаць іх. Бураўкін. // Хутка пайсці. Прачнуўся Дзяніс досвіткам, сабраў у чамадан дарожныя рэчы, паклаў грошы ў кішэню і паспяшаўся на вакзал. Гроднеў. [Васіль Пятровіч] паспяшаўся ў вестыбюль, які поўніўся ўжо галасамі. Карпаў. // Зрабіць што‑н. паспешліва, неабдумана; пагарачыцца. Я два разы страляў па зайцу.. Першы раз паспяшаўся і бабахнуў здалёк. Ляўданскі. [Вадзім:] — Ну, выйшаў я з дому, азірнуўся і падумаў, што назад ужо халасцяком не вярнуся. І ад такой думкі неяк не па сабе стала. І, шчыра сказаць, завагаўся. Думаю, паспяшаўся. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)