пагарачы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. Праявіць гарачнасць, раздражнёнасць.

Дарэмна я пагарачыўся.

2. Праявіць паспешнасць.

Пагарачылася, паехала туды, а потым шкадавала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)