паве́кі (ед. паве́ка ср.) ве́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паве́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паве́ка паве́кі
Р. паве́ка паве́каў
Д. паве́ку паве́кам
В. паве́ка паве́кі
Т. паве́кам паве́камі
М. паве́ку паве́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паве́ка, -а, мн. -і, -аў, н.

Рухомая складка скуры, якая прыкрывае вока.

Апусціць павекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплю́шчыцца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шчыцца; зак.

Пра вочы, павекі: заплюшчыцца.

|| незак. сплю́шчвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплю́шчыць¹, -шчу, -шчыш, -шчыць; -шчаны; зак., што.

Пра вочы, павекі: заплюшчыць.

|| незак. сплю́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́жды мн., уст., поэт. паве́кі, -каў, ед. паве́ка ср.;

сомкну́ть ве́жды сплю́шчыць (зве́сці) паве́кі, заплю́шчыць во́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

жму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Прыплюшчваць вочы, сціскаючы павекі.

Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жму́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы.

Ж. вочы ад яркага святла.

|| зак. зажму́рыць, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змру́жыцца, ‑жыцца; зак.

Абл. Заплюшчыцца, самкнуцца (пра вочы, павекі). Якое дзіва тут, Што змружацца павекі: Ад рання інстытут, Пасля — бібліятэкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыплю́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.

1. каго-што. Націснуўшы, зрабіць плоскім, трохі сплюшчыць.

П. галоўку цвіка.

Прыплюснуты нос (шырокі і плоскі).

2. што. Прыжмурыць, прыкрыць (павекі).

П. вейкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)