паве́даць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паве́даю паве́даем
2-я ас. паве́даеш паве́даеце
3-я ас. паве́дае паве́даюць
Прошлы час
м. паве́даў паве́далі
ж. паве́дала
н. паве́дала
Загадны лад
2-я ас. паве́дай паве́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час паве́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што, пра што, аб чым.

Тое, што і расказаць. Каму ж паведаць свае болі? Колас. Ходзіць садам садоўнік Шчаслівы між дрэў. А яны ў каралях вясны Нахіляюць прыгожыя шыі Да садоўніцкіх рук, Быццам хочуць паведаць пра што. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спавяда́ць ‘выслухоўваць пакаянне ў грахах’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), ‘каяцца; лаяць, бэсціць’ (Юрч.), спавяда́цца ‘каяцца ў грахах’ (ТСБМ, Нас., Растарг., Ласт., Байк. і Некр.), спо́ведзь ‘пакаянне’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Укр. сповіда́ти, спо́відь, рус. испове́дывать(ся), стараж.-рус. исповѣдовати, польск. spowiadać(się), spowiedź, в.-луж. spowědać so ‘спавядацца’, spowědź, н.-луж. spowědaś se, spowěź, чэш. zpovídat (se), zpověď, славац. spovedat (sa), серб.-харв. исповедати (се), ȉspovȇd, славен. spovedovati (se), spóved, балг. изповя́дам, и́зповед, макед. исповедува, исповед. Тэрмін хрысціянскай тэрміналогіі да прасл. *povědatiпаведаць, патлумачыць’ < *vědati ‘ведаць’; усходнеславянскія, лужыцкія і паўднёваславянскія з *jьz‑povědati; споведзь < *jьzpovědь; гл. Шустар-Шэўц, 1344–1345. У канфесійным значэнні калька лац. con‑fiteri ‘прызнавацца’ (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 334).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)