пабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. Паездзіць, пахадзіць (па многіх месцах).

П. на Каўказе і ў Крыме.

2. Пабыць, пажыць дзе-н.

П. на поўдні.

3. Зайсці куды-н., наведаць каго-, што-н.

П. у бацькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабыва́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пабыва́ю пабыва́ем
2-я ас. пабыва́еш пабыва́еце
3-я ас. пабыва́е пабыва́юць
Прошлы час
м. пабыва́ў пабыва́лі
ж. пабыва́ла
н. пабыва́ла
Загадны лад
2-я ас. пабыва́й пабыва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пабыва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пабыва́ць сов., в разн. знач. побыва́ть;

п. у ро́зных гарада́х — побыва́ть в ра́зных города́х;

п. на вайне́ — побыва́ть на войне́;

п. на вы́стаўцы — побыва́ть на вы́ставке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі. Мележ. Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа. Паслядовіч. // Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.

2. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце. Галавач.

3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мімае́здам, прысл. (разм.).

Праездам, падарозе.

М. пабываць у музеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перебыва́ть сов. перабыва́ць, пабыва́ць;

перебыва́ть у всех знако́мых перабыва́ць (пабыва́ць) ва ўсіх знаёмых.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

побыва́ть сов., в разн. знач. пабыва́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усю́ды, прысл.

У кожным месцы, паўсюдна, скрозь.

У. пабываць.

У. было мокра і гразка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абстраля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак. (разм.).

Пабываць у баях, прывыкнуць да баявой абстаноўкі.

Навабранцы абстраляліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абго́йсаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што (разм).

Бегаючы, пабываць у многіх месцах.

А. увесь горад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)