пабу́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж. (спец.).

Сігнал да абуджэння.

Ранішняя п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабу́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пабу́дка пабу́дкі
Р. пабу́дкі пабу́дак
Д. пабу́дцы пабу́дкам
В. пабу́дку пабу́дкі
Т. пабу́дкай
пабу́дкаю
пабу́дкамі
М. пабу́дцы пабу́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пабу́дка ж., воен. побу́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Сігнал, які будзіць, па якому ўстаюць (у воінскіх часцях, лагерах і пад.). Іграць пабудку. □ Насустрач дню між ніў, лугоў Ляціць пабудкі кліч напеўны... Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побу́дка воен. пабу́дка, -кі ж.;

у́тренняя побу́дка ра́нішняя пабу́дка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)