пабо́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пабо́чны пабо́чная пабо́чнае пабо́чныя
Р. пабо́чнага пабо́чнай
пабо́чнае
пабо́чнага пабо́чных
Д. пабо́чнаму пабо́чнай пабо́чнаму пабо́чным
В. пабо́чны (неадуш.)
пабо́чнага (адуш.)
пабо́чную пабо́чнае пабо́чныя (неадуш.)
пабо́чных (адуш.)
Т. пабо́чным пабо́чнай
пабо́чнаю
пабо́чным пабо́чнымі
М. пабо́чным пабо́чнай пабо́чным пабо́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адыхо́дніцтва, ‑а, н.

Часовы адыход сялян з вёскі на пабочныя заработкі. Працаваць на адыходніцтве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паняме́ць, ‑ее; ‑еем, ‑ееце, ‑еюць; зак.

Анямець — пра ўсіх, многіх. Смех, пабочныя гаворкі як абарваліся. Жанчыны нібы панямелі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

привходя́щий (посторонний) пабо́чны; (случайный) выпадко́вы; (дополнительный) дадатко́вы;

привходя́щие обстоя́тельства пабо́чныя акалі́чнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адыхо́днік, ‑а, м.

Селянін, які часова ідзе з вёскі на пабочныя заработкі. [Антон:] — Людзей многа прыбавілася ў вёсцы, розныя адыходнікі дадому вярнуліся. Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

побо́чный в разн. знач. пабо́чны;

побо́чный проду́кт пабо́чны праду́кт;

побо́чный вопро́с пабо́чнае пыта́нне;

побо́чные дохо́ды пабо́чныя дахо́ды.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каб¹, злуч.

1. мэтавы. Далучае да галоўнага даданы сказ з мэтавым або паясняльным значэннем.

Трэба чытаць больш выразна, каб усім было зразумела.

Спяшаюся, каб не спазніцца на цягнік.

2. умоўны. Далучае даданы сказ, які паведамляе пра ўмовы здзяйснення чаго-н.

Каб ён змог, то зрабіў бы сам.

Не прыехаў бы, каб не было патрэбы.

3. Уводзіць пабочныя і ўстаўныя словазлучэнні і сказы.

А я, каб ты ведала, заўтра паеду ў камандзіроўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабо́чны, -ая, -ае.

1. Які існуе побач з галоўным, асноўным, другарадным.

П. тыпаж у п’есе.

2. Не свой, які не належыць да дадзенага грамадства, установы, сям’і і пад.

Пабочным (наз.) уваход забаронены.

3. Які не мае непасрэдных адносін да чаго-н.

Пабочныя меркаванні.

4. Народжаны без шлюбу (уст.).

П. сын.

Пабочнае слова або пабочны сказ — у граматыцы: інтанацыйна адасобленае слова ці сказ унутры другога сказа, якія выражаюць розныя віды адносін таго, хто гаворыць, да таго, пра што ён гаворыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аксесуа́р, ‑а, м.

1. Прыналежнасць чаго‑н.

2. звычайна мн. (аксесуа́ры, ‑аў). Пабочныя з’явы, дэталі, якія дапаўняюць што‑н., ствараюць фон для галоўнага (у жывапісе, літаратуры, скульптуры). Яшчэ больш прасталінейна-алегарычныя фігуры Капіталу і Працы ў вершы «Два». Яны, праўда, дадзены з разнастайнымі аксесуарамі ў рэзкім кантрасце адзін аднаму, але проціпастаўляюцца тут не больш як «носьбіты» пэўных паняццяў. Перкін. // Прадметы тэатральнага абсталявання; бутафорыя.

[Фр. accessoire.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посторо́нний

1. (чужой) чужы́;

посторо́нние лю́ди чужы́я лю́дзі;

2. (побочный) пабо́чны;

посторо́нние дела́ пабо́чныя спра́вы;

3. м., сущ. пабо́чная асо́ба;

посторо́нним вход воспреща́ется пабо́чным асо́бам увахо́д забаро́нены;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)