пабо́рнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пабо́рнік пабо́рнікі
Р. пабо́рніка пабо́рнікаў
Д. пабо́рніку пабо́рнікам
В. пабо́рніка пабо́рнікаў
Т. пабо́рнікам пабо́рнікамі
М. пабо́рніку пабо́рніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пабо́рнік, ‑а, м.

Заўзяты прыхільнік, абаронца каго‑, чаго‑н. Жывая слава пераможцам бою, Паборнікам і праўды і дабра. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паборнік ’заўзяты прыхільнік, абаронца каго-, чаго-н.’ (ТСБМ). Рус. побо́рник, ст.-рус. побо́рник (XII ст.), серб.-харв. побо́рник ’тс’. Да бароцца (гл.). У бел. мове можа быць новым кніжным запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)