паасо́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паасо́бны паасо́бная паасо́бнае паасо́бныя
Р. паасо́бнага паасо́бнай
паасо́бнае
паасо́бнага паасо́бных
Д. паасо́бнаму паасо́бнай паасо́бнаму паасо́бным
В. паасо́бны (неадуш.)
паасо́бнага (адуш.)
паасо́бную паасо́бнае паасо́бныя (неадуш.)
паасо́бных (адуш.)
Т. паасо́бным паасо́бнай
паасо́бнаю
паасо́бным паасо́бнымі
М. паасо́бным паасо́бнай паасо́бным паасо́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паасо́бны, -ая, -ае (разм.).

1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі.

Мелі поспех не толькі калектывы, але і паасобныя выканаўцы.

2. Адзінкавы, рэдкі.

Апладзіравалі паасобныя гледачы.

3. Ізаляваны ад іншых, не звязаны з іншымі.

Жыць у паасобным пакоі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паасо́бны

1. отде́льный; едини́чный;

у ко́жным ~ным вы́падку — в ка́ждом отде́льном слу́чае;

апладзі́равалі ~ныя гледачы́ — аплоди́ровали отде́льные (едини́чные) зри́тели;

2. (самостоятельный) разде́льный;

~нае пражыва́нне — разде́льное жи́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паасо́бны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які існуе, дзейнічае самастойна побач з іншымі. На самай віднай сцяне.. былі змешчаны групавыя і паасобныя фатаграфіі. Паслядовіч. Не толькі шматлікія хоры [оперы], але і паасобныя выканаўцы мелі поспех. Рамановіч. // Адзінкавы, рэдкі; некаторы. Залпы і паасобныя стрэлы ўсё мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Паасобныя лісткі трымцелі і свяціліся, як медзь. Лынькоў.

2. Ізаляваны ад іншых, падобных, не звязаны з іншымі. [Сцёпка:] — Жывём мы ў агульным памяшканні ў паасобных пакойчыках. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыскрэ́тны, -ая, -ае (спец.).

Паасобны, раздзельны, які складаецца з асобных частак.

|| наз. дыскрэ́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Некаторыпаасобны’ (Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), не́которы ’асобны; пэўны’ (ТС), рус. некоторыйпаасобны, пэўны’, в.-луж. někotry ’тс’, н.-луж. někotary ’тс’, ст.-слав. нѣкоторъ ’тс’. Прасл. *ně‑kotorъ, гл. ESSJ SG, 2, 479; Шустар-Шэўц, 13, 998; Фасмер, 3, 60.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паасо́бнасць ж.

1. отде́льность; едини́чность;

2. разде́льность;

1, 2 см. паасо́бны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разде́льный

1. асо́бны, паасо́бны; раздзе́льны;

2. (чёткий) раздзе́льны, выра́зны;

3. юр. раздзе́льны;

разде́льный акт раздзе́льны акт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отде́льный

1. (обособленный) асо́бны;

отде́льная ко́мната асо́бны пако́й;

2. (единичный) паасо́бны; (некоторый) некато́ры;

в ка́ждом отде́льном слу́чае у ко́жным паасо́бным вы́падку;

3. (самостоятельный) асо́бны;

отде́льный батальо́н асо́бны батальён.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

едини́чный;

1. при сущ. в ед. адзі́нкавы;

едини́чный слу́чай заболева́ния адзі́нкавы вы́падак захво́рвання;

2. при сущ. во мн. паасо́бны;

аплоди́ровали едини́чные зри́тели апладзі́равалі паасо́бныя гледачы́;

3. (индивидуальный) адзіно́чны; (единоличный) аднаасо́бны;

перехо́д от едини́чного ме́лкого хозя́йства к обще́ственному кру́пному перахо́д ад аднаасо́бнай дро́бнай гаспада́ркі да грама́дскай буйно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)