паабчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. боты ад снегу.

2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паабчышча́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паабчышча́ю паабчышча́ем
2-я ас. паабчышча́еш паабчышча́еце
3-я ас. паабчышча́е паабчышча́юць
Прошлы час
м. паабчышча́ў паабчышча́лі
ж. паабчышча́ла
н. паабчышча́ла
Загадны лад
2-я ас. паабчышча́й паабчышча́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паабчышча́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паабчышча́ць сов. (о многих, о многом)

1. обчи́стить, очи́стить;

2. разг. (обокрасть) обчи́стить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабчышчаць яблыкі. Паабчышчаць боты ад снегу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обчи́стить сов., прям., перен. абчы́сціць, мног. паабчышча́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паабчышча́ны

1. обчи́щенный, очи́щенный;

2. разг. обчи́щенный;

1, 2 см. паабчышча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)