паабчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

1. Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. боты ад снегу.

2. Абакрасці ўсіх, многіх (разм.).

За некалькі дзён паабчышчалі многія хаты ў наваколлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)