нічу́ць

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
нічу́ць - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нічу́ць нареч. ниско́лько, ничу́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ниско́лько нареч. ніко́лькі; (ничуть) нічу́ць, ані́; (совсем) зусі́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ничу́ть нареч. ані́; (нисколько) нічу́ць, ніко́лькі;

ничу́ть не быва́ло зусі́м не.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нізва́ння ’ніколькі’ (Касп.), ні званьня ’зусім нічога, нічуць’ (Шат.). Скарочанае з выразу ні звання не засталося (пра абсалютнае знікненне), дзе званне ’назва, найменне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гро́зьба, ‑ы, ж.

Разм. Абяцанне прычыніць каму‑н. непрыемнасці зло; запалохванне, пагроза. Будуць лаяць — няхай лаюць, Будуць біць — няхай і б’юць, — Тыя грозьбы не пужаюць І не кратаюць нічуць. Колас. Адбегшы, здалёк чую.. грозьбу: — Папомніш ты мяне, галетнік чортаў! Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нібына́мкі ’няважна, пляваць’ (Некр.). Паводле Карскага (2–3, 69), утворана пры дапамозе суфікса ‑кі, аднак зыходная аснова няясная: нібы нам?, параўн. нібы штоняважна, абыякава’, нам нібы што = нам усёроўна. Малаверагодная сувязь з польск. bynajmniej ’па меншай меры, ва ўсякім выпадку’, параўн. бынаймней, бынамней ’калі б, чуць-чуць; без патрэбы; чуць не’ (Нас.), якую, аднак, нельга не прыняць пад увагу, калі дапусціць пераробку канца слова як у няупамкі (гл.), тады з ⁺ж бынамнейнічуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́пля, ‑і; Р мн. ‑пель; ж.

1. Маленькая круглая часцінка якой‑н. вадкасці; капля. Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Грахоўскі.

2. перан.; толькі адз., чаго. Самая малая колькасць чаго‑н. Я шчаслівы, што ўзяў для жыцця Хоць па кроплі малой ад цябе — Працавітасці шчырай тваёй, І сардэчнай любві, і спагады. Гілевіч.

•••

Да (апошняй) кроплі — усё без астатку (выпіць, расходаваць і пад.).

Да апошняй кроплі крыві — ахвяруючы ўсім, не шкадуючы жыцця (змагацца, біцца, абараняцца і пад.).

Кропля ў кроплю — абсалютна, поўнасцю (падобен, супадае і пад.).

Кропля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым‑н. вялікім.

Ні кроплінічуць, ніколькі.

Ні кроплі ў рот не браць гл. браць.

Як дзве кроплі вады — абсалютна, поўнасцю (падобны, супадае і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Няма́ш ’няма’ (Нас., Касп., Гарэц., Сцяш.), нема́ш ’тс’ (ТС), німаш ’тс’ (Грыг., Касп., Бяльк., Сцяшк., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ), сюды ж няма́шака (немашака, нямашка, німашака, нема́шэка, немашыка, нямашыка) ’тс’ (Нас., Гарэц., Касп., Шат., Мал.; мазыр., Шн. 2, Яруш., Гарэц., Сцяшк., Янк. 1, Яўс., Жд. 1, Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Маг., Сл. Брэс., Мат. Гом.), нямашацька, нямашытка, нямашачка ’тс’ (Грыг., Бяльк., Нік. Очерки, Мат. Маг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. немашъ (нимашъ) ’тс’ (XVI ст.). Паводле Карскага (2–3, 77; 369), форма 2 ас. адз. л. ад мець (< не маеш з кантракцыяй), аднак з большай верагоднасцю трактуецца як паланізм (< nie masz ’тс’, параўн. Карскі 2-3, 254; Кюнэ, Poln., 81; Булыка, Лекс. запазыч., 200), чаму ўсё ж пярэчыць надзвычай шырокае распаўсюджанне па ўсёй Беларусі. Грунтуючыся на прыслоўях тамашака, дармашака, суадносных з няма́шака (‑ка т. зв. пусты суфікс), Шуба (Прысл., 63) выводзіць ‑ш‑ з часціцы ж (гл.), што ў словах нямаш, тамаш, дармаш перастала ўспрымацца як часціца, параўн. немаж часу (мазыр., Мат.). Паводле Карскага (2–3, 69), формы алешака, дармашака ўтвораны пад уплывам нямаш, нямашака. Паходжанне канцавога зычнага (‑sz ці ż) дыскутавалася і ў польскай мове, параўн. Хмелёвец, PJ, 1921, 123–126. Цікавая абагульненая форма nimaš (jo sym nimaš, tyź nimaš, un nimaš) сустракаецца на польска-чэшскім паграніччы (JP, 44, 41), якая разглядаецца як кантактны («этычны») варыянт да nima (ESSJ SG, 2, 109). Няясна. На распаўсюджанне беларускага слова магло паўплываць літ. nėmàž ’німала, ніколькі, нічуць’ (ад mãžas ’малы, маленькі’, mažaĩ ’мала’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)