ні́цы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ні́цы ні́цая ні́цае ні́цыя
Р. ні́цага ні́цай
ні́цае
ні́цага ні́цых
Д. ні́цаму ні́цай ні́цаму ні́цым
В. ні́цы (неадуш.)
ні́цага (адуш.)
ні́цую ні́цае ні́цыя (неадуш.)
ні́цых (адуш.)
Т. ні́цым ні́цай
ні́цаю
ні́цым ні́цымі
М. ні́цым ні́цай ні́цым ні́цых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ні́цы, -ая, -ае.

Пра дрэвы, кусты: з доўгімі звісаючымі галінамі.

Ніцыя лозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́цы плаку́чий;

ні́цая вярба́ — плаку́чая и́ва;

ні́цая лаза́ — та́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́цы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты). Ніцая вярба. Ніцая бяроза. □ Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. В. Вольскі. Бруіцца, празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Журба.

2. перан. Разм. Пануры, хмурны (пра чалавека). Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. Сабаленка. // Які выяўляе панурасць, хмурнасць. Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыццёвы спалох! Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ні́ца

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Ні́ца
Р. Ні́цы
Д. Ні́цы
В. Ні́цу
Т. Ні́цай
Ні́цаю
М. Ні́цы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перворазря́дница першаразра́дніца, -ніцы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заатэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Тое, што і заатэхнія.

|| прым. заатэхні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бата́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб раслінах.

|| прым. батані́чны, -ая, -ае.

Б. сад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фотахро́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Хроніка падзей, адлюстраваная ў фатаграфіях.

|| прым. фотахраніка́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)