ні́тачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ні́тачка ні́тачкі
Р. ні́тачкі ні́тачак
Д. ні́тачцы ні́тачкам
В. ні́тачку ні́тачкі
Т. ні́тачкай
ні́тачкаю
ні́тачкамі
М. ні́тачцы ні́тачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ні́тачка ж. ни́точка;

хадзі́ць па ~чцы — ходи́ть по ни́точке;

бяда́ па бядзе́ як па ~чцы ідзе́посл. пришла́ беда́ — отворя́й ворота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ні́тачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да нітка.

•••

Па нітачцы бегаць гл. бегаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ні́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тонка ссуканая пража.

Шаўковыя ніткі.

2. Нізка (пацерак, караляў і пад.).

3. перан. Аб чым-н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі.

Н. нафтаправода.

Н. чыгункі.

4. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі.

Да (апошняй) ніткі — усё, поўнасцю, да канца (абабраць, аграбіць, прапіць і пад.).

Прамокнуць да ніткі — зусім.

Шыта белымі ніткамі — няўмела, няўдала схавана што-н.

|| памянш.ласк. ні́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| прым. ні́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пля́йстра ’тоненькая нітачка’ (Варл.). Няясна, магчыма, да пляйстар ’слой, пласт’ > ’тонкі слой, пласт’ > ’нітачка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ни́точка уменьш. ні́тачка, -кі ж.;

ходи́ть по ни́точке хадзі́ць па ні́тачцы;

по ни́точке разобра́ть па ко́стачках разабра́ць;

на ни́точке висе́ть на ні́тачцы (на валаску́) вісе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парва́цца, ‑рвецца; зак.

1. Разарвацца, раздзяліцца на часткі ад нацягвання. Ехала я і марыла: паставяць мяне каля машыны, што сама вяжа панчохі, буду хадзіць між станкоў, глядзець, каб нідзе нітачка не парвалася. Жычка.

2. Разадрацца на часткі, падрацца. Дастаў з камсамольскага білета яе даўняе пісьмо, што некалі ўратавала мяне, яно парвалася на складках, словы пабляклі, а то і выцвілі. Марціновіч. / Пра хмары. Бралася на добрую пагоду: хмара, што ўчора абцягнула сяло, парвалася. Капыловіч.

3. Стаць дзіравым, непрыгодным для носкі; знасіцца. Светлая дзяўчыніна сукенка прыняла дзікунскі выгляд. Блакітныя панчошкі парваліся. Маўр.

4. перан. Спыніцца, скончыцца. Дакладна ніхто нічога не ведаў. Сувязь з падпольшчыкамі парвалася. Асіпенка. Аднак сувязь паміж паэтамі не парвалася: часта новаасуджаны нёс у турму некалькі вершаў Танка і знаёміў з імі таварышаў па камеры. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)