нікчэ́мнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нікчэ́мнік нікчэ́мнікі
Р. нікчэ́мніка нікчэ́мнікаў
Д. нікчэ́мніку нікчэ́мнікам
В. нікчэ́мніка нікчэ́мнікаў
Т. нікчэ́мнікам нікчэ́мнікамі
М. нікчэ́мніку нікчэ́мніках

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нікчэ́мнік, ‑а, м.

Разм. Нікчэмны чалавек. І так ужо часам насміхаюцца з.. [Сузана], і ўжо неаднойчы пагардліва назвалі нікчэмнікам, здольным хіба аблізваць чужыя талеркі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нікчэ́мніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да нікчэмнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ніцно́та ’звышмодная ў адзенні і ў сваіх паводзінах жанчына’ (міёр., З нар. сл.). З адмоўя ні (‑не) і цнота ’сціпласць, неразбэшчанасць’ (гл.); відаць, мясцовае ўтварэнне на базе польск., niecnota ’нікчэмнік, гультай, нахабнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нягоднік, нікчэмнік, мярзотнік, вылюдак, вырадак, ліхадзей; недавярак, паршывец, паскуднік, паскуда, поскудзь, брыда, брыдота, паганец, падла, падлюга, падлюка, шэльма, гіцаль, акаянец, абармот, плюгавец, прахвост, гад, гадасць, нелюдзь, латрыга, дзяржыморда, сволач, свалата, злыдзень, жываглот, псяюха, псялыжнік, падкалоднік (разм.); зараза, цаца, злодзей, разбойнік, пачвара, халера, чорт, звер, сабака, сука, псіна, гніда, змей, скула, дэгенерат, азіят, езуіт (лаянк., перан.) □ лысы чорт, сукін сын

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)